Урачыстае адкрыццё крамы BeltelecomShop у горадзе Жлобіне

Новы магазін размешчаны па адрасе: г. Жлобін, вул. Урыцкага, 88 (насупраць чыгуначнага вакзала). 

Чакаем Вас штодня з 9: 00 да 19: 00, субота, нядзеля, святочныя дні - з 9.00 да 18.00.

Мы адкрылі магазін BeltelecomShop для таго, каб парадаваць жыхароў горада Жлобіна і раёна шырокім асартыментам сучаснай тэхнікі і якасцю абслугоўвання, зрабіць паслугі сувязі максімальна зручнымі і даступнымі. У краме вас чакаюць нашы ўважлівыя супрацоўнікі. Яны дапамогуць вам выбраць тэхніку, пазнаёмяць з паслугамі і сэрвісамі электрасувязі, зробяць вашыя пакупкі і падключэння простымі і прыемнымі! 

Крама BeltelecomShop прапануе больш за 500 відаў тавараў, уключаючы тэхніку і аксэсуары, якія можна набыць на выгадных умовах аднаразовага плацяжу ці растэрміноўкі да 24 месяцаў. Вы зможаце лёгка і зручна абнавіць сваю тэхніку для дома, вучобы або працы: Буйная бытавая тэхніка, «разумныя памочнікі»: робаты-пыласосы, вертыкальныя пыласосы і робаты-мыйшчыкі вокнаў, тэхніка для дачы і саду: газонакасілкі, трымеры, мыйкі высокага ціску, бензапілы і многае іншае.  

Мы ўпэўненыя, што ў краме BeltelecomShop кожны пакупнік знойдзе нешта патрэбнае і карыснае для сябе. Буйную тэхніку даставім вам прама да пад'езда бясплатна.

А першым пакупнікам кампанія прыгатавала памятныя сувеніры з лагатыпам «Белтэлекам».


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/urachystae-adkryccyo-kramy-beltelecomshop-u-goradze-zhlobine