«Белтэлекам» падвёў вынікі працы за студзень – верасень 2026 года

29 кастрычніка ў «Белтэлекаме» адбылося пасяджэнне Савета дырэктараў, прысвечанае вынікам працы прадпрыемства за студзень – верасень 2026 года. У абмеркаванні прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда, кіраўнікі філіялаў і галоўнага падраздзялення. У рэжыме відэаканферэнцыі да пасяджэння падключыліся ўсе раённыя структуры кампаніі.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі станоўча ацаніў дынаміку бізнес-паказчыкаў прадпрыемства і маштаб працы па асноўных напрамках дзейнасці. Асаблівы акцэнт ён зрабіў на ўдасканаленні кліенцкага сэрвісу: «Зручнасць кліенцкага сэрвісу ў лічбавай дзяржаве – задача нумар адзін». Міністр таксама адзначыў важнасць праактыўнага падыходу – уважлівага аналізу зваротаў абанентаў, развіцця новых фарматаў камунікацыі і паслядоўнага павышэння якасці абслугоўвання.

За справаздачны перыяд «Белтэлекам» выканаў усе ключавыя паказчыкі бізнес-плана. Значная частка інвестыцый была накіравана на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Лічбавая Беларусь» на 2026–2030 гады і «Будаўніцтва жылля». Працягвалася лічбавізацыя галін эканомікі – сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і іншых сфер.

Важным напрамкам працы стала развіццё інфраструктуры ў рэгіёнах: вялося актыўнае будаўніцтва валаконна-аптычных сетак да невялікіх населеных пунктаў з колькасцю дамагаспадарак да 50. Сярэдняя хуткасць доступу ў інтэрнэт на аднаго абанента дасягнула 120,9 Мбіт/с, на сетцы GPON – 144,8 Мбіт/с.

У цяперашні час на асаблівым кантролі кіраўніцтва знаходзяцца праца са зваротамі грамадзян, якасць зваротнай сувязі і зацікаўлены падыход да кожнага карыстальніка. Кіраўнікі філіялаў далажылі пра выкананне рэгіянальных вытворчых задач.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/brest/beltelekam-padvyou-vyniki-pracy-za-studzen-verasen-2026-goda