18 кастрычніка ў Віцебскім філіяле РУП "Белтэлекам"

У рамках правядзення навучання старшыняў абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшыняў раённых, гарадскіх аб'яднанняў Віцебскай вобласці адбыўся семінар-практыкум з прэзентацыяй па абмене вопытам работы першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла ў сферы калектыўна-дагаворных адносін.
Па выніках працы, у нас узнагароды:

За значныя дасягненні і асабісты ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў удастоены:
-- дырэктар Віцебскага філіяла «Белтэлекам» Дзмітрый Казак.
- старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла «Белтэлекам» Мікалай Венікаў.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/968510