"Белтэлекам" на дыялогавай пляцоўцы ў ВДУ ім. Машэрава

Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі Віцебскага філіяла "Белтэлекама" Алена Рагоўская прыняла ўдзел у сустрэчы ідэалагічнага актыву горада Віцебска з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдатам гістарычных навук, старшынёй РДГА "Веды" Вадзімам Гігіным і тэлежурналістам, палітычным аглядальнікам Яўгенам Пуставым.
На парадку дня - актуальныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця краіны.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/968949