"Белтэлекам" у Віцебску падтрымаў маладых атлетаў на першынстве краіны па цяжкай атлетыцы!
Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву сабрала больш за 250 наймацнейшых спартсменаў на першынство краіны па цяжкай атлетыцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Дырэктар Віцебскага філіяла" Белтэлекам " Дзмітрый Казак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў, дзе ўжо былі разыграны першыя ўзнагароды.
-«Сёння, мне асабліва ганарова ўдзельнічаць у адкрыцці спаборніцтваў, бо тут сабраліся наймацнейшыя з наймацнейшых. Хочацца адзначыць наколькі сёння наша моладзь імкнецца быць не проста моцнымі, але і ўпарта ідзе наперад да заваявання новых вяршыняў. Жадаю ўдачы хлопцам, упэўнены, што кожны з удзельнікаў унясе дастойны ўклад у спартыўны прэстыж краіны!»
Выбар лепшых пройдзе да 11 кастрычніка ў 2 узроставых групах (13-15 гадоў і 16-17 гадоў) у 8 вагавых катэгорыях.
Варта адзначыць, што турнір завершыць насычаны сезон для маладых цяжкаатлетаў. Ён стане адным з адборачных этапаў для Чэмпіянату Еўропы сярод кадэтаў.