Стартаваў другі кіберспартыўны турнір "Кубак Выкліку Белтэлекам".

Дзевяць каманд: Белтэлекам, БелДIЭ, МТС, А1, Белсувязьстрой, МТЗ, Ваен ТБ, НЦАТ і прафсаюз работнікаў сувязі прынялі кіберспартовы выклік кампаніі «Белтэлекам». Турнір, арганізаваны ў партнёрстве з Беларускай федэрацыяй кіберспорту, сабраў кіраўнікоў, удзельнікаў і, вядома, групы падтрымкі. «Кубак выкліку Белтэлекам» — не проста спаборніцтвы, але і выдатная магчымасць умацаваць прафесійныя і сяброўскія сувязі паміж спецыялістамі галіны.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/983045