Белтэлекам на «Лунінецкіх клубніцах»!

РУП «Белтэлекам» прыняў удзел у традыцыйным свяце-кірмашы «Лунінецкія клубніцы», які прайшоў у аграгарадку Дварэц. Мерапрыемства, якое сабрала гасцей з усяго рэгіёна, стала яркай пляцоўкай для дэманстрацыі мясцовых традыцый і кулінарных дасягненняў.

Прадстаўнікі кампаніі не толькі сталі часткай святочнай атмасферы, але і арганізавалі для наведвальнікаў інтэрактыўную зону. Госці кірмашу маглі не толькі падэгуставаць свежы ўраджай, але і атрымаць кансультацыі па паслугах «Белтэлекам», а таксама прыняць удзел у віктарынах з прыемнымі сувенірамі ад аператара.

Для нас вялікі гонар падтрымліваць мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць людзей і захоўваюць культурныя традыцыі. Мы заўсёды імкнемся быць бліжэй да нашых абанентаў, і такія яркія падзеі — выдатная нагода сказаць "дзякуй" нашым кліентам за давер.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/986640