У Віцебскім філіяле "Белтэлекам " створаны маладзёжны савет!

Аб'яднанне ўзначаліў Антон Бябенін - спецыяліст па працы з ключавымі кліентамі і сакратар першаснай арганізацыі БРСМ.
У каманду ўвайшлі актыўныя хлопцы з усіх занальных вузлоў электрасувязі філіяла.
Савет створаны з мэтай:
- Дзелімся навінамі аб маладзёжнай палітыцы, карпаратыўным жыцці і новых праектах для профі-росту.
- Абмену вопытам: пляцоўка, дзе моладзь натхняе адзін аднаго сваімі гісторыямі і разам знаходзяць адказы на любыя задачы.
- Развіцця: лепшыя трэнінгі, семінары і конкурсы, каб раскрыць патэнцыял кожнага.
- Магутнага кам'юніці: аб'ядноўваем амбіцыйных людзей у адну згуртаваную каманду, якая рухае кампанію наперад.
"Моладзь - наш галоўны рухавік інавацый. Савет створаны, каб даць амбіцыйным хлопцам рэальны інструмент для кар'ернага ўзлёту, абмену вопытам і раскрыцця патэнцыялу. Інвестуючы ў іх ініцыятывы, мы будуем будучыню кампаніі», - адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва філіяла Дзмітрый Галашчоў.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/988506