ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ!
А якія яны, жанчыны Віцебскага філіяла " Белтэлекам"?
Знаёмцеся: Таццяна Кісялёва, спецыяліст па продажы офіса продажаў аддзела продажаў Віцебскага ЗВЭС.
У кампаніі: з 1997 года.
Аб асабістым: замужам, ёсць дачка.
«Я - жанчына з чулым сэрцам і моцным характарам. Ува мне жывуць пяшчота і смеласць, мары і рашучасць, уменне клапаціцца пра блізкіх і не забываць пра сябе.
Я цаню шчырасць, заўважаю прыгажосць у простых імгненнях і стараюся ісці па жыцці з дабрынёй і годнасцю. Мая сіла - у маёй душы, а прыгажосць-у тым, што я застаюся сабой»
Ганарымся такімі супрацоўніцамі!