Віншуем з Днём Незалежнасці і 25-годдзем кампаніі «Белтэлекам»!

Паважаныя калегі, партнёры, абаненты! Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці і 25-годдзем рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»!

Юбілей прадпрыемства мы адзначаем у знамянальны год 75-годдзя Вялікай Перамогі і ў адзін дзень з галоўным святам нашай краіны - Днём Незалежнасці.

Ёсць у жыцці падзеі, значэнне якіх немагчыма пераацаніць. Гэта гераічныя старонкі гісторыі. Мы схіляемся перад мужнасцю і сілай духу тых, хто абараніў для нас права на мірнае жыццё. Самыя цёплыя і сардэчныя словы гаворым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прайшлі цяжкі шлях да Перамогі. Мы абяцаем зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір і памножыць усё працоўныя поспехі ў імя працвітання і шчаслівай будучыні нашай краіны!

Кампаніі «Белтэлекам» - 25 гадоў. Мы дасягнулі уражлівых вынікаў, якімі можам па праве ганарыцца. Гэтыя гады запомняцца нам як час напружанай працы і адказных рашэнняў, яркіх ідэй і новых цікавых праектаў.

«Белтэлекам» iграе значную ролю ў лічбавым свеце, удзельнічае ў маштабных дзяржаўных праектах і імкнецца да таго, каб свет новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій стаў бліжэй і больш зразумелы кожнаму. Кампанія стварае сучасную інфраструктуру сувязі, ўкараняе актуальныя паслугі, пастаянна паляпшае якасць і сэрвіс. Мы сталі надзейным пастаўшчыком паслуг сувязі для мільёнаў абанентаў. Нас ведаюць у кожным кутку роднай Беларусі!

Сувязісты, як і раней, верныя свайму пакліканню - дарыць людзям радасць зносін. Высокія стандарты працы закладзены многімі пакаленнямі работнікаў сувязі. З пачуццём глыбокай удзячнасці звяртаемся да вас, паважаныя ветэраны. Дзякуй за ваш вопыт, веды і сілы, аддадзеныя роднаму прадпрыемству.

Дзякуем ўсім калегам за вельмі высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе, усіх партнёраў - за сумесную плённую працу, кліентаў - за давер. Шчыра жадаем усім выдатнага настрою, дабра, міру, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту!

Сёння мы сталі на год сталей. Нам толькі 25! А далей - яшчэ цікавей!

З павагай, Ваш «Белтэлекам»

 

All.jpg