У "Белтэлекаме" прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі

У рамках рэалізацыі маладзёжнай палітыкі сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй Магілёўскай філіі "Белтэлекам" прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі і маладымі работнікамі філіяла.

Сустрэча пачалася з трэнінгу "Як стаць лідарам. Я - лідар". Трэнінг правяла кіраўнік "Школы асобаснага развіцця і аратарскага майстэрства" г.Магілёва - Валянціна Смычкова. Падзяліўшыся на каманды, моладзь сумесна з кіраўніцтвам і прафсаюзам філіяла прэзентавала сваю каманду - назву, дэвіз і песню на беларускай мове. Расказалі пра родны край, пра любоў да Радзімы, падзяку і любоў да свайго роднага прадпрыемства "Белтэлекам". Яны ўдзельнічалі ў конкурсах на камунікабельнасць.

Пасля семінара арганізавана экскурсія да мемарыяльнага комплексу в.Боркі спаленых вёсак, старэйшай сястры, мемарыяльнага комплексу Хатынь. Маладыя спецыялісты падзяліліся сваімі ўражаннямі, зрабіўшы выснову, што калі "мы усе разам каманда" - можна зрабіць шмат!


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/968593