Адзіны дзень інфармавання ў Мінскім філіяле «Белтэлекам»

У Крупскім участку электрасувязі Мінскага філіяла прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

Галоўнымі тэмамі для абмеркаванняў сталі:

  • Беларусь - краіна магчымасцяў

  • Маладзёжная палітыка на сучасным этапе

На сустрэчы прысутнічалі дырэктар Мінскага філіяла «Белтэлекам» Уладзімір Шынкарэвіч і старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага філіяла Наталля Трашчынская.

Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

Адзіны дзень інфармавання праводзіцца ў Мінскім філіяле на рэгулярнай аснове ў адпаведнасці з зацверджаным графікам. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў - своечасовае інфармаванне супрацоўнікаў аб важнейшых сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсах у краіне.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/980514