Увага! Выязны прыём грамадзян у Талачыне з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"

17 кастрычніка бягучага года з 10.00 да 11.00 намеснік дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " Тылец Мікалай Міхайлавіч правядзе прыём грамадзян у Талачынскім участку электрасувязі Аршанскага ЗВЭС па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі "Белтэлекам", па адрасе: г. Талачын, пл. 40 гадоў Кастрычніка, 7 (кабінет начальніка) з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне ў Талачыне (802136) 5-12-50.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (02136) 5-00-00.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/982132