Пачынаем першы працоўны тыдзень у годзе з навінак!
Новы тэставы тэлеканал viju TV1000 Драма пачаў вяшчанне на 53-й кнопцы.
Тэлеканал viju TV1000 Драма запрашае вас у свет далікатных прызнанняў, гарачых пачуццяў і хвалюючых прыгод. Кожны дзень тут ажываюць магія рамантыкі і зачаравальныя гісторыі кахання, натхнёныя культурнымі традыцыямі Бразіліі, Партугаліі, Турцыі, Карэі, Кітая і Аргенціны. Серыялы на viju TV1000 Драма сагрэюць ваша сэрца і падораць рамантычны настрой.
Глядзіце ў:
- пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV;
- базавым пакеце "Канапа ТБ"
Прыемнага прагляду!
Сачыце за нашымі навінамі ў Тэлеграм-канале Мінскага філіяла.