ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ!

У нашай пастаяннай рубрыцы — Марына Шаўчонак, вядучы спецыяліст па продажы офіса продажаў Глыбоцкага ЗВЭС.
Праца ў «Белтэлекаме» доўгі час заставалася для Марыны запаветнай мэтай. У студзені 2024 года, пераадолеўшы ўсе акалічнасці, яна далучылася да нашай каманды і адразу пагрузілася ў працэс:
- «Праца вельмі насычаная, цікавая, кожны дзень дорыць новы вопыт».
Марына - не толькі прафесіянал сваёй справы, але і выдатная мама дзвюх дачок, клапатлівая жонка, а яшчэ - захоплены садоўнік і аматарка кветак.
Ганарымся такімі супрацоўніцамі, якія даказваюць: перашкод на шляху да мары не існуе!


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/987048