Увага: выязны прыём грамадзян у Наваполацку правядзе намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП " Белтэлекам"

14 кастрычніка бягучага года з 11.00 да 13.00 намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Андрэй Рамуальдавіч Жаркевіч, правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» ў Наваполацкім участку электрасувязі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам»,
па адрасе: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 14-1 (кабінет начальніка)
і па тэлефоне ў Наваполацку 8 (0214) 750005.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (0214) 514585.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://www.beltelecom.by/node/988324