Віншаванне З Днём Перамогі дырэктара Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчыка Сяргея Яўгенавіча

Паважаныя абаненты, партнёры і калегі!

9 мая мы ў 79-ы раз разам з усёй краінай адсвяткуем Дзень Перамогі. Сувязь у гады вайны адыграла вялікую ролю для набліжэння Вялікай Перамогі над фашызмам. Сувязісты злучалі дывізіі, батальёны, франты цаной свайго жыцця. Мы ганарымся подзвігам нашых ветэранаў, шануем памяць загінуўшых на вайне, а таксама дзякуем і віншуем тых ветэранаў, якія сустракаюць гэтае свята сёння разам з намі.

Я хачу павіншаваць усіх жыхароў Гомельскай вобласці з гэтым вялікім і радасным днём!

Ад усёй душы жадаю вам радаснага вясновага настрою, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, узаемаразумення і поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях.

Хай у вашых дамах пануюць давер і мір, а ў працы – стабільнасць!

Дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчык Сяргей Яўгенавіч.

 

Відэавіншаванне дырэктара Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" глядзіце па спасылцы ў афіцыйным Тэлеграм-канале філіяла.