Таксафон - гэта тэлефонны апарат, усталяваны ў месцах агульнага карыстання. Публічны дагавор Пералік адрасоў ўстаноўкі таксафонаў, у тым ліку з уваходнай сувяззю Каб патэлефанаваць з таксафона скарыстайцеся паслугамі: «Зручны званок з таксафона». Здыміце трубку і набярыце з таксафона бясплатны нумар 8 11, дачакайцеся адказу аператара, назавіце патрэбны нумар тэлефона (за выключэннем мабільных і міжнародных нумароў). Аператар злучыць Вас з гэтым нумарам пасля атрымання згоды таго, каму Вы тэлефануйце, аплаціць размову. Разлік робміць выкліканы абанент пры аплаце бягучага рахунку за паслугі сувязі, у які будзе ўключаны кошт тэлефоннага злучэння, якое праводзіцца з таксафона. «Уваходная сувязь на таксафон». Папярэдне паведаміце тэлефонны нумар таксафона,указаны на таблічцы таксафона, абаненту, які будзе тэлефанаваць, дамоўцеся аб часе, і ў прызначаны час чакайце каля таксафона яго званка. Пералік адрасоў ўстаноўкі таксафонаў, у тым ліку з уваходнай сувяззю. Картачным рахункам (КР), Сэрвіснай тэлефоннай картай (СТК). Падключыце паслугу «Картачны рахунак» або купіце карту СТК. Зніміце трубку і набярыце з таксафона бясплатны нумар 176, дачакайцеся адказу аператара, назавіце PIN-код, пазначаны на карце або картачным рахунку, патрэбны нумар тэлефона (у тым ліку мабільны) альбо скарыстайцеся самастойна інструкцыяй, указанай на карце. Пры карыстанні паслугамі ўстаўляць карту ў картапрыёмнік таксафона не патрабуецца. Пры дапамозе КР і СТК Вы зможаце тэлефанаваць не толькі з таксафона, але і з любога стацыянарнага тэлефона (у тым ліку са свайго хатняга тэлефона) па прынцыпе перадаплаты - у працэсе размовы спісваюцца «прагавораныя» сумы. Картачны рахунак з'яўляецца папаўняемым аналагам СТК, г.зн. на гэты кошт можна пакласці грошы і працягваць карыстацца паслугай. Перавагі КС і СТК: адзіны па Рэспубліке Беларусь скарочаны нумар доступу "176"; 30-секундная тарыфікацыя; кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл.: 8 805 100 4444). Віртуальная сэрвісная тэлефонная карта (ВСТК) Перавагі ВСТК: Бескантактны спосаб атрымання паслугі; Карта не імянная. Карыстацца картай могуць усе члены сям'і (дома, на рабоце, у воінскай часці, бальніцы, санаторыі і інш.). Для гэтага трэба ведаць PIN-код карты; 30-секундная тарыфікацыя тэлефонных злучэнняў; Даступнасць паслугі 24/7; Тэрмін дзеяння віртуальнай карты - да 2-х гадоў. Тарыфы на тэлефонныя злучэнні, якія праводзяцца з тэлефонных карт Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года № п/п Найменне паслуг Кошт 30 сек. (поўныя або няпоўныя) тэлефоннага злучэння па сэрвіснай карце (СТК) у тарыфных адзінках з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00 2 Тэлефонныя злучэнні ў сетцы РУП «Белтэлекам» 10 10 3 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі сетак сотавай рухомай электрасувязі 22 22 4 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі, арганізаванымі на нумарацыі + 375740ХХХХХХХ 27 27 5 Даведачна-інфармацыйныя паслугі: 5.1 Даведка (інфармацыя), аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 137 267 5.2 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11: 5.2.1 ГарІнфаСэрвіс 160 160 6 Міжнароднае тэлефоннае злучэнне па тарыфных зонах: 6.1 СНД I 160 112 6.2 СНД II 208 147 6.3 СНД III 325 227 6.4 Еўропа I 183 128 6.5 Еўропа II 300 210 6.6 Еўропа III 193 137 6.7 СВЕТ I 208 104 6.8 СВЕТ II 520 260 6.9 СВЕТ III 792 553 6.10 СВЕТ IV 1 208 843 6.11 "Беларусь Дырэкт" для СТК 117 117 7 Кошт адной тарыфнай адзінкі ў рублях: 7.1 з улікам падатку на даданую вартасць 0,0015 7.2 без уліку падатку на даданую вартасць 0,0012 8 Плата пры злучэнні з экстранымі службамі не спаганяецца. 9 Прыналежнасць краіны да тарыфнай зоне вызначаецца згодна з зацверджаным пералікам краін прызначэння па тарыфных зонах пры прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі электрасувязі агульнага карыстання. 10 Пры выхадзе з таксафона на абанентаў "Максіфон" плата спаганяецца як за міжгародняе тэлефоннае злучэнне. Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах Друк