Палітыка РУП «Белтэлекам» у галіне якасці

Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» – забеспячэнне ўстойлівай канкурэнтаздольнасці і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці кампаніі шляхам своечасовага і поўнага задавальнення попыту на сучасныя і даступныя паслугі электрасувязі.

Для дасягнення стратэгічнай мэты прадпрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы:

  • якасна аказваць паслугі электрасувязі;
  • захаваць істотнае становішча кампаніі на рынку электрасувязі за кошт укаранення новых паслуг, выгадных для спажыўцоў тарыфных планаў, рознічнага продажу якасных тавараў, прымянення эфектыўных рынкавых стратэгій;
  • выконваць пошук новых тэхналогій, бесперапынна паляпшаць вытворчую інфраструктуру кампаніі шляхам укаранення тэхналагічных інавацый і ўдасканалення бізнес-працэсаў;
  • развіваць і замацоўваць кадравы склад кампаніі.

Прынцыпы выканання пастаўленых задач:

  • прымяненне інструментаў эфектыўнага менеджменту - сістэмы менеджменту якасці, працэснага падыходу з мышленнем на аснове рызык;
  • адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і пастаяннае паляпшэнне сістэмы менеджменту якасці;
  • прагназаванне тэндэнцый рынку паслуг і пераваг спажыўцоў, выкананне патрабаванняў спажыўцоў і павышэнне іх задаволенасці;
  • стварэнне прывабных працоўных месцаў, развіццё кампетэнцый і забеспячэнне высокага ўзроўню прафесіяналізму персаналу кампаніі;
  • лідэрства кіраўнікоў усіх узроўняў, прыцягненне персаналу да працэсаў павышэння якасці, дакладанае размеркаванне адказнасці і паўнамоцтваў;
  • прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у стварэнне паслуг высокай якасці і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці;
  • узаемавыгаднае доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі кампаніі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў.

Генеральны дырэктар Ю.М.Петручэня


Source URL: https://www.beltelecom.by/about/policy