Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» – забеспячэнне ўстойлівай канкурэнтаздольнасці і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці кампаніі шляхам своечасовага і поўнага задавальнення попыту на сучасныя і даступныя паслугі электрасувязі. Для дасягнення стратэгічнай мэты прадпрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы: якасна аказваць паслугі электрасувязі; захаваць істотнае становішча кампаніі на рынку электрасувязі за кошт укаранення новых паслуг, выгадных для спажыўцоў тарыфных планаў, рознічнага продажу якасных тавараў, прымянення эфектыўных рынкавых стратэгій; выконваць пошук новых тэхналогій, бесперапынна паляпшаць вытворчую інфраструктуру кампаніі шляхам укаранення тэхналагічных інавацый і ўдасканалення бізнес-працэсаў; развіваць і замацоўваць кадравы склад кампаніі. Прынцыпы выканання пастаўленых задач: прымяненне інструментаў эфектыўнага менеджменту - сістэмы менеджменту якасці, працэснага падыходу з мышленнем на аснове рызык; адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і пастаяннае паляпшэнне сістэмы менеджменту якасці; прагназаванне тэндэнцый рынку паслуг і пераваг спажыўцоў, выкананне патрабаванняў спажыўцоў і павышэнне іх задаволенасці; стварэнне прывабных працоўных месцаў, развіццё кампетэнцый і забеспячэнне высокага ўзроўню прафесіяналізму персаналу кампаніі; лідэрства кіраўнікоў усіх узроўняў, прыцягненне персаналу да працэсаў павышэння якасці, дакладанае размеркаванне адказнасці і паўнамоцтваў; прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у стварэнне паслуг высокай якасці і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці; узаемавыгаднае доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі кампаніі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў. Генеральны дырэктар Ю.М.Петручэня Друк