Транспартная сетка

За перыяд з 1995 да гэтага часу "Белтэлекам" пабудаваў на тэрыторыі краіны моцную сучасную інфраструктуру сувязі. Валаконна-аптычнымі лініямі Беларусь звязана з усімі пяццю сумежнымі дзяржавамі (Латвія, Літва, Польшча, Украіна, Расія). Сувязь Мінска з абласнымі цэнтрамі забяспечана пры дапамозе валаконна-аптычніх ліній магістральнай сеткі сувязі з выкарыстаннем абсталявання спектральнага ўшчыльнення па даўжыні хвалі DWDM з прапускной здольнасцю да 40 аптычных каналаў. З мэтай забеспячэння надзейнасці і жывучасці сеткі з 1998 года "Белтэлекам" прымяняе ў пабудове кальцавыя сістэмы, што гарантуе, пры неабходнасці, 100%-е рэзерваванне трафіка.

Каб забяспечваць роўны ўзровень прадастаўлення паслуг абанентам на ўсёй тэрыторыі краіны, незалежна ад ступені іх аддаленасці ад цэнтраў інфармацыйнага абмену, на валаконна-аптычны кабель пераведзены ўнутрызонавыя сеткі рэспублікі, якія забяспечваюць сувязь абласных цэнтраў з раённымі. Валаконна-аптычныя лініі сувязі пракладзены да кожнага раённага цэнтра Рэспублікі Беларусь.На ўнутрызонавых і мясцовых сетках, таксама як і на магістральных, прымяняюцца кальцавыя структуры пабудовы з адзінымі цэнтрамі кіравання.Пры пабудове сетак выкарыстоўваецца абсталяванне SDH узроўню STM-1, STM-4, STM-16, STM-64, а таксама абсталяванне спектральнага ўшчыльнення па даўжыні хвалі DWDM.

З 2005 года сувязь г. Мінска з абласнымі цэнтрамі забяспечана пры дапамозе валаконна-аптычных ліній магістральнай сеткі сувязі з выкарыстаннем абсталявання спектральнага ўшчыльнення па даўжыні хвалі DWDM з прапускной здольнасцю да 80 аптычных каналаў.

У 2012 годзе на магістральнай сетцы РУП «Белтэлекам» устаноўлена абсталяванне DWDM, якое забяспечвае перадачу даных у аб'ёме 1,3 Тбіт/с, пры гэтым указанае абсталяванне дазваляе ажыццявіць трансляцыю трафіка пры дапамозе аднаго аптычнага канала (лямбды) у аб'ёме 100 Гбіт/с. Гэтае абсталяванне прадастаўляе неабходную ёмістасць магістральнай сеткі з мэтай перадачы інфармацыі ўнутры рэспублікі Беларусь і стварэння транзітнай ёмістасці ў накірунку Расійскай Федырацыі, а таксама краін Еўрапейскага саюзу.

У 2013-2017 гадах праведзены работы па аптымізацыі і пашырэнні магістральнай транспартнай сеткі DWDM РУП «Белтэлекам», у выніку чаго агульная прапускная здольнасць сеткі на 01.01.2018 года склала больш за 3,8 Тбіт/с

РУП «Белтэлекам» плануе працягваць павялічваць прапускную здольнасць транспартных магістральнай і ўнутрызонавых сетак, з мэтай забеспячэння тэхнічнай магчымасці атрымання доступу да паслуг і сэрвісаў на высокіх хуткасцях і, як следства, перадачы большага аб'ёму інфармацыі.

Для магістральнай і ўнутрызонавых сетак арганізуюцца новыя каналы Nx10/40/100GE, пры гэтым забяспечваецца паступовая міграцыя на каналы з прапускной здольнасцю 100GE на адну даўжыню хвалі. На ўсіх участках прадугледжана стопрацэнтнае рэзерваванне на ўзроўні DWDM.

У 2020 годзе ёмістасць унутрызонавых сетак перадачы даных вырасце да 4,4 Тбіт/с, ёмістасць магістральнай сеткі - да 4,6 Тбіт/с.