Відэаінструкцыі – практычная дапамога ў падключэнні паслуг
«Белтэлекам» падрыхтаваў серыю відэаролікаў, каб зрабіць выкарыстанне паслуг і сэрвісаў максімальна камфортным.
Кароткія відэаінструкцыі – гэта дакладныя пакрокавыя алгарытмы, з дапамогай якіх можна самастойна вырашыць многія пытанні: усталяваць абсталяванне, наладзіць інтэрнэт, тэлебачанне, Wi-Fi ці актываваць доступ да анлайн-кінатэатра. Кожны этап раскрываецца максімальна падрабязна і будзе зразумелы карыстальнікам з любым узроўнем падрыхтоўкі.
У раздзеле таксама ёсць падрабязныя тэкставыя інструкцыі.
Заўвага. Пры выкананні налад на персанальным камп’ютары важна ўлічваць версію ўсталяванай аперацыйнай сістэмы. Каб пазнаць, якая аперацыйная сістэма выкарыстоўваецца на ПК, неабходна націснуць спалучэнне клавіш Win + Pause.
Пераходзьце па спасылках і пераканайцеся, што лічбавыя паслугі – гэта проста і зразумела!