Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» - вядучая тэлекамунікацыйная кампанія з шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўную палітыку пашырэння і паляпшэння паслуг электрасувязі. Кампанія дынамічна развіваецца і займае дамінуючую пазіцыю на тэлекамунікацыйным рынку Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся найбуйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі нашай краіны. «Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года як Рэспубліканскае дзяржаўнае аб'яднанне. 1 жніўня 2004 года кампанія прайшла пераўтварэнне ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі. Абласныя ўнітарныя прадпрыемствы электрасувязі, а таксама УП «Мінская гарадская тэлефонная сетка», УП «Міжгародняя сувязь», УП «Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя» былі рэарганізаваны ў філіялы РУП «Белтэлекам» шляхам далучэння. Сёння кампанія «Белтэлекам» уключае ў сябе 9 філіялаў і 3 вытворчасці ў складзе галаўнога структурнага падраздзялення прадпрыемства. Філіялы «Белтэлекам» Брэсцкі філіял Віцебскі філіял Гомельскі філіял Гродзенскі філіял Магілёўскі філіял Мінскі філіял філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» філіял «Міжгародная сувязь» філіял «Падсобная сельская гаспадарка» Вытворчасці ў складзе галаўнога структурнага падраздзялення: Міжнародны цэнтр камутацыі Інфармацыйна-разліковы цэнтр Вытворчасць Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя Місія кампаніі «Белтэлекам» - аб'ядноўваць людзей, даючы свабоду зносін і атрымання інфармацыі. Брэнд-партфель кампаніі складаецца з брэнда «Белтэлекам», якім прадстаўлена галасавая сувязь, перадача даных, хостынг і шэраг іншых паслуг, а таксама брэндаў byfly (высакахуткасны доступ у Інтэрнэт), ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і Інтэрнэт- тэлебачанне), ЯСНА (пакеты паслуг), «ЯСНАе TV». byfly - гэта моцны і самастойны брэнд, у гандлёвым партфелі якога сабраны аптымальныя прапановы па доступе ў Інтэрнэт для карпаратыўнага і хатняга карыстання. Сёння byfly - гэта правадны і бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт, які забяспечвае высокую хуткасць перадачы даных, камфортнае карыстанне паслугай дома і на працы. У залежнасці ад тэхналогіі падключэння абанентам гандлёвай маркі byfly даступныя хуткасці ад 3 да 100 Мбіт / с і вышэй. ZALA- гэта брэнд, які аб'ядноўвае паслугі тэлебачання ад РУП «Белтэлекам». У рамках гэтага брэнда абанентам прапануюцца паслугі інтэрактыўнага, эфірнага і інтэрнэт тэлебачання. Шырокі выбар каналаў, наяўнасць тэматычных пакетаў розных жанраў, робяць паслугі ZALA папулярнымі сярод насельніцтва краіны. Інтэрактыўнасць ZALA дазваляе абаненту глядзець любімыя перадачы ў зручны менавіта для яго час. ЯСНА - гэта брэнд, у рамках якога абанентам прапанаваны розныя наборы з некалькіх паслуг, неабходных сучаснаму чалавеку для камфорту і паўнавартасных зносін. У рамках брэнда фізічным асобам аказваюцца найбольш запатрабаваныя паслугі на базе сеткі абаненцкага доступу па тэхналогіі GPON (пасіўныя аптычныя сеткі). З выкарыстаннем гэтай тэхналогіі абанентам даступна падключэнне да сеткі інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, сучасныя паслугі тэлебачання і іншыя сэрвісы, якія патрабуюць высокай прапускной здольнасці. «Яснае ТV» - кругласутачны тэлевізійны канал РУП «Белтэлекам» у фармаце Full HD, арыентаваны на шырокую аўдыторыю: глядач любога ўзросту, полу і прафесіі знойдзе для сябе нешта цікавае. GPON GPON-тэхналогія з'яўляецца разнавіднасцю FTTH (оптыка да дома) і прадугледжвае давядзенне да кватэры абанента аптычнага валакна. Тым самым выключаюцца ўсе актыўныя прамежкавыя прылады (камутатары, маршрутызатары), што, несумненна, павышае якасць прадастаўлення сэрвісаў, а таксама стварае перадумовы для нарошчвання хуткасці да абанента да 1 Гбіт/с і больш. Пры гэтым абаненту ўсталёўваецца «разумная» прылада ONU, якая мае розныя інтэрфейсы (Ethernet, FXS, WiFi) для прадастаўлення разнастайных тэлекамунікацыйных паслуг - паслуг тэлефоннай сувязі на базе тэхналогіі IMS, інтэрактыўнага і інтэрнэт тэлебачання ZALA, паслуг доступу да сеткі інтэрнэт, ахоўнай сігналізацыі, дамафона, паслугі «Разумны дом». Адзін з галоўных індыкатараў поспеху і даверу да кампаніі - гэта колькасць абанентаў, якая ўвесь час расце. Мільёны абанентаў давяраюць РУП «Белтэлекам» як пастаўшчыку паслуг сувязі. Па шчыльнасці пранікнення шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт на 100 жыхароў Рэспубліка Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскія паказчыкі. Скарыстацца сёння пунктамі доступу Wi-Fi ад «Белтэлекам» можна ў самых наведваемых месцах грамадскага карыстання большасці гарадоў Беларусі. Большая частка самых запатрабаваных хот-спотаў знаходзіцца ў будынках гасцініц, нацыянальным аэрапорце, спартыўных комплексах і санаторыях, на чыгуначных вакзалах, аўтавакзалах, кінатэатрах, гандлёвых і выставачных цэнтрах. Для зручнасці сваіх кліентаў «Белтэлекам» мае сетку сэрвісных цэнтраў на тэрыторыі ўсёй краіны. Зараз РУП «Белтэлекам» забяспечвае перадачу па каналах сувязі тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм тэлерадыёкампаній, арганізоўвае падачу пазапланавых тэлевізійных перадач, «відэамастоў» і «відэаперагонаў» з месцаў правядзення мерапрыемстваў і іншых падзей, ажыццяўляе эфірную трансляцыю тэлевізійнага і гукавога вяшчання на тэрыторыі рэспублікі. У 2019 годзе патэнцыял РУП «Белтэлекам» быў накіраваны на развіццё сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. Працягвалася будаўніцтва валаконна-аптычных сетак на базе тэхналогіі GPON, пашырэнне мультысэрвіснай сеткі, сетак шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт і платнага тэлебачання. За мінулы год прырост абанентаў сеткі GPON склаў 386,7 тыс., а агульная колькасць абанентаў, падключаных да сеткі GPON, дасягнула 2,58 мільёна. У 2019 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 5465,2 км валаконна-аптычных ліній сувязі. Колькасць абанентаў платформы IMS склала 3,37 мільёна, абанентаў шырокапалоснага доступу - 2,653 мільёна, абанентаў тэлебачання ZALA - 2,26 мільёна. На аснове сеткі GPON карыстальнікам аказваюцца паслугі якасна новага ўзроўню. Нароўні са звыклым наборам - Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія - сучасная сетка дазваляе атрымаць цэлы шэраг высокатэхналагічных рашэнняў. Усяго ў партфелі кампаніі сёння прадстаўлены больш за 70 сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. 2019-ы быў насычаны падзеямі. Адно з самых яркіх і запамінальных - II Еўрапейскія гульні. Кампанія «Белтэлекам» выступіла Нацыянальным партнёрам міжнародных спаборніцтваў і ганарыцца тым, што стала часткай такога маштабнага спартыўнага свята. У 2019 годзе «Белтэлекам» падключыў мільённага абанента пакетаў паслуг «ЯСНА». Гэта значнае дасягненне для кампаніі, паказчык якасці і прафесіяналізму працы ўсяго калектыву. Брэнд «ЯСНА» хутка заваяваў прызнанне беларускіх спажыўцоў і стаў адным з самых паспяховых праектаў кампаніі. У верасні 2019 года ўпершыню выйшаў у эфір тэлеканал «ЯСНАе ТV» . Увабраўшы ў сябе часціцу сямейнага брэнда «ЯСНА», новы тэлеканал прапанаваў кантэнт для ўсёй сям'і - высокарэйтынгавыя мастацкія фільмы самых розных жанраў, серыялы, захапляльныя спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку па кіберспорце. У кола інтарэсаў тэлеканала таксама ўваходзіць знаёмства аўдыторыі з светам інавацый і сучасных тэхналогій. Асаблівая ўвага у 2019 годзе кампанія надавала рашэнням для развіцця бізнэсу . Карпаратыўным кліентам «Белтэлекам» прапануе шырокі пералік сучасных тэлекамунікацыйных паслуг «пад ключ». Кампанія паспяхова завяршыла 2019 год. Сваю далейшую задачу мы бачым не толькі ва ўмацаванні пазіцый прадпрыемства на ўнутраным і знешнім рынках, але і ў паскораным развіцці перспектыўных кірункаў ІКТ-сферы. Друк