Работа ў ахоўных зонах ліній электрасувязі

text

Пры неабходнасці выканання работ у ахоўнай зоне лініі сувязі трэба *:

 

1. атрымаць ад філіяла РУП "Белтэлекам", у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі, пісьмовы дазвол на права выканання работ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі;

 

2. пасля атрымання дазволу, не пазней чым за трое сутак да пачатку выканання работ выклікаць прадстаўніка структурнага падраздзялення РУП «Белтэлекам», у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзіцца лінія сувязі, на месца правядзення работ;

 

3. праінструктаваць работнікаў, якія робяць земляныя работы, аб выкананні патрабаванняў «Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь», аб мерах па забеспячэнні захаванасці ліній сувязі, бяспекі людзей, а таксама аб адказнасці за пашкоджанне ліній і збудаванняў сувязі;

 

4. выконваць земляныя работы толькі ў прысутнасці прадстаўніка прадпрыемства, у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі;

 

5. у аварыйных выпадках да прыбыцця да месца аварыі прадстаўніка эксплуатацыйнай арганізацыі земляныя работы павінны весці ручным спосабам пры дапамозе рыдлёвак, без рэзкіх удараў і без прымянення механізмаў і ўдарных інструментаў.

 

Адзіны нумар для ўдакладнення працэдуры атрымання пісьмовага дазволу на права выканання работ, для выкліку прадстаўніка падраздзялення электрасувязі для указання месца размяшчэння падземных камунікацый - 121.

 

* У адпаведнасці патрабаванням п.п.16, 21, 24, 26.3 «Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь»