Кіраўніцтва

Петручэня Юрый Мікалаевіч

Генеральны дырэктар

Кіруе дзейнасцю Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» на падставе Статута.

Каардынуе работу па пытаннях вытворча-гаспадарчай, фінансава-эканамічнай, міжнароднайдзейнасці, нарматыўна-прававому забеспячэнню і правядзенні рэвізійнай дзейнасці прадпрыемства.

Забяспечвае абарону дзяржаўных сакрэтаў, абарону інфармацыі, пажарную бяспеку, грамадзянскую абарону, мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыйную гатоўнасцьпрадпрыемства.

Мельнікаў Генадзь Васільевіч

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва

Арганізуе работы па праектаванню, будаўніцтву, рэканструкцыі аб'ектаў электрасувязі, своечасоваму ўводу ў дзеянне вытворчых магутнасцяў і аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Зацвярджае планы бягучага і капітальнага рамонтаў.

Забяспечвае правядзенне работ па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю, эксплуатацыйнаму і транспартнаму забеспячэнню, ахове аб'ектаў сувязі.

Даньшына Таццяна Уладзіміраўна

Намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях

Ажыццяўляе кіраўніцтва правядзеннем адзінай эканамічнай палітыкі, якая забяспечваеэфектыўнасць работы філіялаў, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства, выяўленне і выкарыстанне рэзерваў вытворчасці з мэтай дасягнення найбольшай эканамічнай выгады.

Забяспечвае кіраўніцтва распрацоўкай доўгатэрміновых і бягучых прагнозаў эканамічнага ісацыяльнага развіцця, бізнес - планаў развіцця арганізацыі, мерапрыемстваў па эфектыўнамувыкарыстанню матэрыяльных, паліўна-энергетычных рэсурсаў, зніжэнню сабекошту паслуг, павышэнню рэнтабельнасці вытворчасці, павелічэнню прыбытку, ажыццяўляе кантроль за іхвыкананнем.

Шайбакаў Вадзім Уладзіміравіч

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

Ажыццяўляе адзіную тэхнічную палітыку па комплекснаму развіццю сродкаў сувязі з мэтайстварэння арганізацыйна-тэхнічнага адзінства ў іх функцыянаванні.

Вядзе пытанні развіцця першаснай сеткі і другаснай тэлефоннай сеткі і сеткі перадачыдадзеных, экспертызы праектаў, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, пытанні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі праграм мадэрнізацыі.

Вядзе пытанні эксплуатацыі міжнароднай, міжгародняй, мясцовай тэлефоннай,дакументальнай (тэлеграфнай) сувязі, радыёсувязі і радыёвяшчання, сеткі перадачыдадзеных.

Туромша Сяргей Валер'евіч

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях

Ажыццяўляе кіраўніцтва ў галіне маркетынгу і прадастаўлення паслуг электрасувязі спажыўцам.

Арганізуе вывучэнне тэндэнцый рынку паслуг электрасувязі і распрацоўку кароткатэрміновых і доўгатэрміновых прагнозаў яго развіцця. Вызначае асноўныя накірункі,  стрэтэгііюпродажаў, шляхі ўдасканалення паслуг сувязі і прасоўвання на рынак, канцэпцыю правядзення рэкламных мерапрыемстваў.

 Вядзе пытанні па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб,  звязаных з прадастаўленнем паслуг электрасувязі; па распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па ўдасканаленні выяўленых у ходзе разгляду зваротаў парушэнняў і прычын іх узнікнення.

 Забяспечвае работу па міжнародных разліках за паслугі электрасувязі.

Юркевіч Святлана Віктараўна

Намеснік генеральнага дырэктара па персоналу і ідэалагічнай рабоце

Кіруе пытаннямі адзінай кадравай палітыкі.

Забяспечвае распрацоўку і кантралюе рэалізацыю стратэгіі кіравання персаналам і мерапрыемстваў па ўдасканаленні кіравання працоўнымі рэсурсамі.

Кантралюе выкананне працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленнях прадпрыемства, а таксама выкананне правоў, ільгот і гарантый работнікам прадпрыемства.

Арганізуе работу па ахове працы і правядзенню атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы.

Ажыццяўляе кіраўніцтва ідэалагічнай, грамадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Ажыццяўляе кіраўніцтва культурна-асветніцкай дзейнасцю, папулярызацыяй тэхнікі сувязі і гісторыі развіцця галіны сувязі.