Відэакантроль

Не трэба губляць час і сродкі, каб выбраць і купіць сістэмы відэаназірання, - «Белтэлекам» прапануе паслугу «Відэакантроль» пад ключ.

Вы хочаце ведаць, што адбываецца ў пад'ездзе, пакуль вас няма дома, хочаце быць упэўненым, што ваш аўтамабіль знаходзіцца на паркоўцы, хочаце быць спакойным за сваё дзіця, якое гуляе на дзіцячай пляцоўцы? Вы пачалі вывучаць сістэмы відэаназірання, задумаліся, якую купіць відэакамеру і як усталяваць відэаназіранне самастойна?

Выдатны варыянт для вас - паслуга «Відэакантроль» ад «Белтэлекама». Нашы спецыялісты прапануюць вам аптымальнае рашэнне пад ключ. Гэта значыць, што вам не прыйдзецца выдаткоўваць сродкі, каб купіць камеру відэаназірання, і час, каб усталяваць камплект відэаназірання. Усе работы па ўстаноўцы абсталявання ажыццяўляюцца сіламі супрацоўнікаў РУП "Белтэлекам".

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Відэакантроль» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Відэакантроль для шматкватэрнага дома

Паслуга «Відэакантроль» дае жыхарам шматкватэрнага дома магчымасць:

  • у любы момант часу падключыцца да сістэмы Відэакантролю і ўбачыць, што адбываецца на тэрыторыі каля дома і ў пад'ездзе;
  • пры неабходнасці праглядзць запісы з архіва за 30 сутак;
  • ажыццяўляць прагляд відэазапісу ў рэжыме онлайн і ў архіве праз сетку інтэрнэт у любай кропцы свету;
  • глядзець відэаінфармацыю з дапамогай спецыяльна распрацаванага прыкладання для любых прылад – камп'ютараў, планшэтаў і мабільных тэлефонаў з аперацыйнай сістэмай Android ці iOS.

Акрамя кантролю за станам тэрыторыі каля дома наяўнась сістэмы відэаназірання з'яўляецца «прафілактыкай» супрацьпраўных дзеянняў. Відэазапіс можна выкарыстоўваць для стварэння доказнай базы ў канфліктных выпадках, паколькі яна лічыцца атрыманай у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (у месцах устаноўкі камер у абавязковым парадку размяшчаюцца адпаведныя папераджальныя таблічкі ці знакі);

Асаблівасці паслугі

Для ўстаноўкі відэакамер у шматкватэрным доме неабходна згода абсалютнай большасці ўладальнікаў кватэр. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» прапануюць паслугу «пад ключ»: прадпрыемства праводзіць абследванне жылога будынку і прыдамавой тэрыторыі і пабудову сістэмы відэаназірання, забяспечвае яе кругласутачную работу, перадачу інфармацыі па абароненых каналах у «воблака» і падтрымку карыстальнікаў.

Пасля ўстаноўкі відэакамер карыстальнік мае магчымасць падключыць паслугу «Відэакантроль» адным са спосабаў:

  • з дапамогай мабільнага прыкладання «Мой Белтэлекам» (для персанальнага камп'ютара даступна web-версія па адрасе https://my.beltelecom.by/);
  • у сэрвісным цэнтры кампаніі.

Відэакантроль для прыватнага дома

Уладальнікі і жыхары прыватных дамоў таксама могуць набыць паслугу «Відэакантроль».

У межах паслугі Вы атрымаеце:

  • сістэму відэаназірання «пад ключ» з улікам індывідуальных пажаданняў (уключна стварэнне сістэмы відэаназірання, настройку, прадастаўленне ў карыстанне камплекту абсталявання і тэхнічную падтрымку);
  • абароненыя сеткі перадачы відэаінфармацыі і надзейнае «воблачнае» сховішча.
  • доступ да відэаінфармацыі прадастаўляецца з дапамогай трох відаў доступу: праграмны кліент (для АС Windows), web-партал і мабільны дадатак;
  • магчымасць праглядаць відэаінфармацыю ў рэжыме рэальнага часу;
  • доступ да архіва з усіх устаноўленых відэакамер за апошнія 30 сутак;
  • кіраванне раскладкамі відэакамер (ад адной да 16-ці відэакамер) на адным экране (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
  • магчымасць фарміравання відэасцен і мульціэкранных канфігурацый (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
  • магчымасць ствараць дадатковых карыстальнікаў (у рамках web-партала);
  • кіраванне хуткасцю перамоткі і перыядамі прагляду;
  • магчымасць выгружаць відэаролікі патрэбнай працягласці на любы носьбіт (у рамках праграмнага кліента і web-партала).

Асаблівасці паслугі

Для падключэння паслугі «Відэакантроль» неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі. Спецыялісты «Белтэлекам» правядуць абследаванне тэрыторыі прыватнага дома і прапануюць, як і дзе лепш ўстанвіць відэакамеры. Пасля ўзгаднення схемы размяшчэння відэакамер спецыялісты РУП «Белтэлекам» выканаюць пракладку ўсіх неабходных камунікацый, устаноўку відэакамер і іншага абсталявання для паслугі.

У залежнасці ад пажаданняў абанента магчымы прагляд відэаінфармацыі адначасова з некалькіх прылад.

Для прагляду відэаінфармацыі з мабільнай прылады трэба ўстанавіць мабільны дадатак:

Запампаваць для Android

Запампаваць для iOS

Памятка па падключэнню паслугі праз прыкладанне на мабільнай прыладзе і праз web-прыкладанне.

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслуг электрасувязі «Відэаконтроль»

Тарыфы на паслугу «Відэакантроль» для фізічных асоб:

Уводзяцца з 01 верасня 2020 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф, рублёў, фізічныя асбобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), з улікам ПДВ

Для абонентаў у шматкватэрных дамах

1

Абанементная плата за доступ за паслугі відэактролю

5,00

2.

Для абанентаў (фізічных асоб) пакетаў лінейкі "ЯСНА" і "Сямейны" да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю прымяняецца каэфіцыент 0,5

Для абанентаў у прыватных дамах

1

Прадастаўленне доступу да паслугі відэакантролю, за адну камеру

62,5

2

Абаненцкая плата за доступ да паслугі відэакантролю, за адну камеру ў месяц з распазнаваннем:

 

2.2

2 Мпікс

24,5

2.3

4 Мпікс

43,75

2.4

6 Мпікс

62,5

2.5

8 Мпікс

75

3

Дадатковыя паслугі:

 

3.1

Пераўстаноўка адной камеры

32,25

3.2

Запись и прайграванне гуку, за адну камеру ў месяц

1,5