Міжнародная сувязь
Карыстацца паслугамі міжнароднай тэлефоннай сувязі вы можаце з розных тэлефонаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі:
- з кватэрных тэлефонаў (у крэдыт, з наступнай аплатай па прад'яўленым рахунку або ў аванс з дапамогай паслуг папярэдняй аплаты);
- з тэлефонаў гасцініц, санаторыяў, дамоў адпачынку (на ўмовах, прапанаваных уладальнікамі устаноў);
- з таксафонаў (па тэлефонных картах).
Для ажыццяўлення званкоў у аўтаматычным рэжыме Вам неабходна ведаць: код выхаду на міжгароднюю станцыю, код краіны і горада, куды вы хочаце патэлефанаваць, тэлефон абанента.
Прыклад:
Абанент гарада Мінска тэлефануе абаненту Мюнхена (Германія). Набраць неабходна наступны нумар:
8–10–49–89+ тэлефон у Мюнхене, дзе
8— код выхаду на міжгароднюю станцыю, пасля якога павінен прагучаць бесперапынны зумер
(«адказ станцыі»);
10— код выхаду на міжнародны канал;
49 — код Германіі;
89— код Мюнхена (даведацца пра коды гарадоў можна па тэлефоне 153).
| Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года | |||
| № п/п | Найменне паслугі (накірунак, зона) | Тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну тэлефоннага злучэння з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў | |
| з 06.00 да 23.00 | з 23.00 да 06.00 | ||
| 1 | СНД I | 0,4800 | 0,3360 |
| 2 | СНД II | 0,625 | 0,438 |
| 3 | СНД III | 0,9750 | 0,6825 |
| 4 | Еўропа I | 0,5500 | 0,3850 |
| 5 | Еўропа II | 0,9000 | 0,6300 |
| 6 | Еўропа III | 0,580 | 0,406 |
| 7 | СВЕТ I | 0,625 | 0,438 |
| 8 | СВЕТ II | 1,560 | 1,092 |
| 9 | СВЕТ III | 2,375 | 1,660 |
| 10 | СВЕТ IV | 3,625 | 2,540 |