Картачны рахунак

Картачны рахунак - паслуга, якая дазваляе скарыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).

 

Выкарыстаць паслугу «Картачны рахунак» можна з любога стацыянарнага тэлефоннага апарата, у тым ліку з вулічнага таксафона.

Заключыўшы дагавор на паслугу «Картачны рахунак», Вы дадаткова атрымліваеце магчымасць тэлефанаваць з-за мяжы па тарыфах, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь (паслуга  "Беларусь Дырэкт").

 

Дагавор на паслугу «Картачны рахунак» заключаецца на перыяд часу, роўны 2 (двум) каляндарным гадам з моманту актывізацыі рахунку (першага ўводу PIN-кода) і працягваецца аўтаматычна на гэты ж перыяд пры кожным папаўненні рахунку. Пры заключэнні дагавора намінал рахунку нулявы. Пасля ўнясення авансу, вы зможаце пачаць карыстацца паслугай «Картачны рахунак». Велічыню авансавага плацяжу вы вызначаеце самастойна. Папаўненне і спісанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. Аплаціць / папоўніць рахунак можна праз сістэму «Разлік» (АРІП), якая дазваляе зрабіць аплату ў любым зручным для карыстальніка месцы і ў зручны час - у банкамаце, інфакіёску, касе банкаў, аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта", з дапамогай мабільнага або інтэрнэт -банкінга і г. д.

 

Памятка карыстальніка паслугай «Картачны рахунак»

 

 

Тарыфы на паслугу тэлефоннага сэрвіса Інтэлектуальнай сеткі "Картачны рахунак», якая аказваецца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года
Нумар п/п Найменне паслуг (накірунак, тарыфныя зоны) Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 
з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00
4 Абаненцкі, Картачны рахунак, за 30 сек тэлефоннага злучэння    
4.1 Міжгароднія тэлефонныя злучэнні 0,0130 0,0130
4.2 Аварыйныя, даведачныя, экстранныя службы і медыцынскія ўстановы Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-01799ххх11  
4.3 За даведку, якая выдаецца тэлефаністам мясцовай тэлефоннай сеткі аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 0,1650 0,3150
4.4. Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11    
4.4.1 За даведку, якая выдаецца службай часу, кругласутачна 0,0450 0,0450
4.4.2 ГарІнфаСэрвіс 0,2150 0,2150
4.5 Пры выхадзе абанента сеткі стацыянарнай электрасувязі да абанентаў сотавай рухомай электрасувязі    
4.5.1 пры выхадзе да абанентаў сотавай сувязі 0,0335 0,0335
4.5.2

да абанентаў, арганізаваных на нумарацыі + 375740ХХХХХХХ

0,0400 0,0400
4.6 Міжнародныя злучэнні    
4.6.1 СНД I 0,2000 0,1400
4.6.2 СНД II 0,2375 0,1650
4.6.3 СНД III 0,3125 0,2150
4.6.4 ЕЎРОПА I 0,2125 0,1475
4.6.5 ЕЎРОПА II 0,2950 0,2050
4.6.6 ЕЎРОПА III 0,2750 0,1925
4.6.7 СВЕТ I 0,3125 0,1563
4.6.8 СВЕТ II 0,7800 0,3900
4.6.9 СВЕТ III 1,1875 0,8300
4.6.10 СВЕТ IV 1,8125 1,2650
4.7 "Беларусь Дырэкт" для картачнага рахунка 0,1605 0,1605

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах
Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах для IP-тэлефаніі


Источник: https://www.beltelecom.by/private/telephony/prepaid-calls/card-account