Картачны рахунак

«Картачны рахунак» - паслуга, якая дазваляе карыстацца міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).

Пры заключэнні дагавора на дадзеную паслугу магчымасць тэлефанаваць за мяжу і на мабільныя тэлефоны ў вашай кмпаніі атрымліваюць толькі тыя супрацоўнікі, якім гэта неабходна. Патэлефанаваць у іншы горад альбо за мяжу мае магчымасць толькі той супрацоўнік, хто ведае пароль доступу (PIN-кода), які выдаецца кіраўніку кампаніі пры заключэнні дагавора, і толькі кіраўнік вырашае, каму прадаставіць PIN-коды ў далейшым.

Карыстацца «Картачным рахункам» магчыма з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку з вулічнага таксафона.

Шмат паспяховых кіраўнікоў ужо знаёмы з дадзенай паслугай «Белтэлекам». Першымі карыстальнікамі «Картачнага рахунку» сталі кампаніі, бізнэс якіх шмат у чым залежыць ад аператыўных зносін з партнёрамі ў іншых гарадах Беларусі або за мяжой: турыстычныя фірмы, кампаніі грузаперавозак, дылеры аўтамабільных фірмаў і г.д. Пры заключэнні дагавора на паслугу «Картачны рахунак», абанент атрымлівае магчымасць тэлефанаваць з-за мяжы па беларускіх тарыфах (паслуга "Беларусь Дырэкт").

Заключэнне дагавора

Дагавор на паслугу «Картачны рахунак» заключаецца на перыяд часу, роўны 2 (двум) каляндарным гадам з моманту актывацыі рахунку (першага ўвода PIN-кода).

Пры заключэнні дагавора намінал рахунку нулявы. Картачны рахунак магчыма папоўніць. Пры папаўненні рахунку тэрмін дзеяння дагавора аўтаматычна падаўжаецца на 2 (два) гады.

Пасля ўнясення аванса (аплаты сумы на р/р прадпрыемства электрасувяі па наяўным або безнаяўным разліку), вы атрымаеце магчымасць пачаць карыстацца сваім «Картачным рахункам». Памер авансавага плацяжу вы вызначаеце самастойна. Папаўненне і спісванне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «Картачны рахунак» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Уводзяцца з 28 жніўня 2019 года
Нумар п/п Найменне паслуг(накірунак, тарыфныя зоны) Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00
1 2 3 4
4 Абаненцкі, Каратчны рахунак за 30 сек тэлефоннага злучэння    
4.1 Міжгароднія тэлефонныя злучэнні 0,01040 0,00520
4.2 Аварыйныя, даведачныя, экстранныя службы і медыцынскія ўстановы Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-01799ххх11    
4.3 За даведку, якая выдаецца тэлефаністам мясцовай тэлефоннай сеткі аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 0,1280 0,2420
4.4 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11    
4.4.1 За даведку, выдаваемую службай часу, кругласутачна 0,0340 0,0340
4.4.2 ГарІнфаСэрвіс 0,1660 0,1660
4.5 Пры выхадзе абанента сеткі стацыянарнай электрасувязі     
4.5.1 да абанентаў сотавай рухомай электрасувязі 0,0268 0,0184
4.5.2 да абанентаў, арганізаваных на нумарацыі + 375740ХХХХХХХ 0,0320 0,0320
4.6 Міжнародныя злучэнні    
4.6.1 СНД I 0,16000 0,11200
4.6.2 IP-тэлефанія СНД I 0,11200 0,11200
4.6.3 СНД II 0,17600 0,12320
4.6.4 СНД III 0,22400 0,15680
4.6.5 Еўропа I 0,16400 0,11480
4.6.6 IP-тэлефанія Еўропа I 0,11200 0,11200
4.6.7 Еўропа II 0,17600 0,12320
4.6.8 IP-тэлефанія Еўропа II 0,12000 0,12000
4.6.9 Еўропа III 0,22000 0,15400
4.6.10 IP-тэлефанія Еўропа III 0,14800 0,14800
4.6.11 СВЕТ I 0,25000 0,12504
4.6.12 IP-тэлефанія СВЕТ I 0,12504 0,12504
4.6.13 СВЕТ II 0,60000 0,30000
4.6.14 IP-тэлефанія СВЕТ II 0,30000 0,30000
4.7 "Беларусь Дырэкт" для картачнага рахунку 0,12840 0,12840

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах
Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах для IP-тэлефаніі


Источник: http://www.beltelecom.by/business/telephony/prepaid-calls/card-account