Памятка па карыстанні паслугай «Картачны рахунак»

«Картачны рахунак» – паслуга, якая дазваляе карыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па раней аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (ПІН-кода).
Скарыстацца паслугай «Картачны рахунак» можна ў аўтаматычным рэжыме або паўтаматычным (праз аператара).

1. АЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.
Злучэнне магычма толькі пры ўмове, што Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. у гэтым выпадку неабходна набраць адзіны для РБ нумар доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з табліцай 1.

Табліца 1. Нумары доступу да паслугі

Нумар доступу

Руская мова

Англійская мова

адзіны для РБ скарочаны*

176

няма

адзіны для РБ

8-805-100-4040

8-805-100-2020

Пасля галасавой падказкі аўтаінфарматара неабходна ўвесці нумар выклікаемага абанента ў наступным фармаце:

8 + код горада + нумар абанента (міжгародняе злучэнне);
8 + 10 + код краіны + код горада + нумар абанента (міжнароднае злучэнне);
Пасля набору «8» не патрабуецца чакаць сігнал «доўгі гудок».
Пасля набору націсніце клавішу #.

2. ПАЎАЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.

У тым выпадку, калі Ваш тэлефонны апарат не мае танальнага (частотнага) набору нумара, то скарыстацца паслугай можна праз аператара. Пры гэтым неабходна набраць адзіны для РБ код доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з табліцай 1. Пасля вытрымкі сістэмай паўзы 7 секунд Ваш выклік будзе пераключаны на аператара.
Па запыце аператара назавіце Ваш ПІН-код, затым неабходны нумар выклікаемага абанента.

3. АПЛАТА/ ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ.

Фізічным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна праз сістэму «Разлік» (АРІП), якая дазваляе ажыццявіць аплату ў любым зручным для карыстальніка месцы і ў зручны час - у банкамаце, інфакіёску, касе банкаў, аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта", з дапамогай мабільнага або інтэрнэт-банкінгу і т. д. Для самастойнага правядзення плацяжу неабходна:
1. Выбраць пункт «Сістэма« Разлік»(АРІП).
2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.
3. Выбраць паслугу «ТСІС».
4. Увесці нумар абаненцкага або картачнага рахунку.
5. Увесці суму плацяжу.
6. Праверыць дакладнасць інфармацыі.
7. Здзейсніць плацёж.
Юрыдычным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна наступным спосабам:
- аплаціць рахунак-фактуру;
- прад'явіць АБАВЯЗКОВА плацёжнае даручэнне (па факсе) па месцы заключэння дагавора.


4. ІНТЭРАКТЫЎНАЕ МЕНЮ.

Скарыстацца інтэрактыўным меню магчыма толькі пры ўмове, што Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. Каб перавесці Ваш тэлефон ў рэжым танальнага набору кіруйцеся інструкцыяй карыстання да яго. Для таго, каб скарыстацца меню неабходна аўтарызавацца, г.зн. пасля набору нумара і запрашэння сістэмы ўвесці ПІН-код.

Інтэрактыўнае меню дае абаненту магчымасць самастойна атрымліваць інфармацыю аб астатку на рахунку, ажыццяўляць выклік аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі. Меню выклікаецца націскам клавішы # пасля набору нумара доступу да паслугі і праслухоўвання галасавога паведамлення.

Кнопка

Функцыя

Вынік

«1»

Астатак на рахунку

Вы можаце атрымаць інфармацыю аб астатку на рахунку

«2» 

Выклік аператара

Вы можете произвести вызов оператора сервисной службы для получения справочной информации.

«4» 

Змена пароля

Вы можаце ўстанавіць (змяніць) дадатковы чатырохзначны пароль.
Замена/зняцце пароля ажыццяўляецца шляхам змены пароля на чатыры нулі «0000». 

«5» 

Паўторны набор нумара

Вы можаце ажыццявіць паўторны набор  апошняга набранага нумара да тых пор, пакуль не раз'яднаецеся з сістэмай (пакладзіце трубку).

«6» 

Інфармацыя аб здзейсненых плацяжах

Карыстаючыся галасавымі падказкамі, Вы зможаце даведацца аб залічаных на Ваш рахунак плацяжах.


5. КАРПАРАТЫЎНЫ РАХУНАК.

Паслуга дае абаненту магчымасць аб'яднаць грашовыя сродкі, якія ёсць у наяўнасці на некалькіх «Абаненцкіх рахунках» і (або) «Картачны рахунак», у адзін «Карпаратыўны рахунак». Такім чынам, доступ да кожнага  рахункаў, якія ўваходзяць у яго склад, застанецца раздзельным і ўнікальным, але сродкі будуць расходавацца з «Карпаратыўнага рахунку», а не з кожнага паасобку.

Гэта, у першую чаргу, дае магчымасць:
- ажыццяўляць кантроль за расходаваннем грашовых сродкаў;
- папаўняць сродкі для ўсіх абанентаў у цэлым.

Для аб'яднання наяўных рахункаў у адзін «Карпаратыўны рахунак» кліенту неабходна аформіць заяўку з абавязковым указаннем нумароў рахункаў, уключаных у «Карпаратыўны рахунак», а таксама нумар «Карпаратыўнага рахунку» (аднаго з пералічаных, Абаненцкага або картачных), дзе гэтыя сродкі будуць знаходзіцца. Пры гэтым рэшткі сродкаў, якія знаходзяцца на кожным рахунку, падсумоўваюцца і пераносяцца на адзін з рахункаў, указаны абанентам як Карпаратыўны. Менавіта з «Карпаратыўнага рахунку» абанент можа самастойна праз Інтэрактыўнае меню або ў аператара даведвацца пра астатак на рахунку, астатнім абанентам іншых рахункаў дадзеная магчымасць недаступныя.


5.1. Парадак спісання сродкаў з рахунку.
Праца паслугі «Карпаратыўны рахунак» пабудавана па прынцыпе рэзервавання грашовых сродкаў.
Пры ажыццяўленні выкліку для тэлефануючага абанента ў залежнасці ад набранага нумара (напрамку) рэзервуюцца (здымаюцца) з асноўнага («Карпаратыўнага») рахунку грашовыя сродкі з разліку дзвюх хвілін, далей з інтэрвалам 30 секунд. Пры наяўнасці сродкаў і ў залежнасці ад іх колькасці на рахунку абанент мае гарантаваную працягласць размовы роўную двум хвілінам ці больш па выбраным напрамку.
Адначасова можа працаваць любая колькасць абанентаў, у складзе могуць быць як «Абаненцкія рахункі», так і «Картачныя рахункі».
Рэзервуюцца, але не выкарыстаныя грашовыя сродкі вяртаюцца на асноўны рахунак і становяцца даступнымі для іншых абанентаў.

5.2. Папаўненне рахунку.
Папаўненне «Карпаратыўнага рахунку» ажыццяўляецца аналагічна «Картачнаму рахунку». Пры гэтым на астатніх рахунках, якія ўваходзяць у «Карпаратыўны рахунак», баланс роўны нулю, і іх папаўняць не трэба.

5.3. Інфармацыя аб астатку на рахунку.
Пры наяўнасці танальнага набору інфармацыю аб астатку на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца праз Інтэрактыўнае меню.
Пры адсутнасці танальнага набору інфармацыю аб астатку на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца ў паўаўтаматычным рэжыме ў аператара, назваўшы ПІН-код «Картачнага рахунку», які з'яўляецца Карпаратыўным.
Астатак на рахунку з'яўляецца арыенціровачным ў сувязі з тым, што адначасова могуць размаўляць некалькі абанентаў.
5.4. Патрабаванні для заключэння дагавора на «Карпаратыўны рахунак».
Каб перайсці на «Карпаратыўны рахунак» неабходна часовае «замаражванне» усіх рахунказ абанента для выяўлення рэальнага астатку на рахунках. У гэтым выпадку пры спробе скарыстацца рахункам абанент пачуе фразу: «Дзеянне карты ці рахунку часова прыпынена».
Рэкамендуемы час «замаражвання» рахункаў  – канец працоўнага дня 16.00-17.00. З наступленнем наступнага працоўнага дня на працягу 1 гадзіны (у парадку чаргі) указаныя ў заяўцы рахункі пераводзяцца на «Карпаратыўны рахунак».

5.5. Раздзяленне «Карпаратыўнага рахунку».
Па жаданні заказчыка «Абаненцкія рахункі» або «Картачныя рахункі», аб'яднаныя ў «Карпаратыўны рахунак», могуць быць падзеленыя і выкарыстоўвацца самастойна. У выпадку выхаду з «Карпаратыўнага рахунку»  баланс рахункаў, якія ўваходзілі ў яго склад, застаецца нулявым і пасля на кожны паасобку павінны паступаць НОВЫЯ грашовыя сродкі (без пераносу з «Карпаратыўнага рахунку»). Па пісьмовым звароце ўладальніка асноўнага, «Карпаратыўнага рахунку», частка грашовых сродкаў можа быць перанесена на асобныя рахункі.

6. ВЫДАЧА РАСШЫФРОВАК ЗА ПРАВЕДЗЕНЫЯ РАЗМОВЫ.
Расшыфроўкі прадастаўляюцца на папяровым носьбіце,або высылаюцца па электроннай пошце штомесяц згодна з дагаворам на прадастаўленне паслугі.У выпадку карыстання паслугай «Карпаратыўны рахунак» расшыфроўкі выдаюцца па кожнаму рахункуу, які ўваходзіць у склад «Карпаратыўнага рахунку»,асобна.

7. БЕЛАРУСЬ ДЫРЭКТ.
«Беларусь Дырэкт» – аналаг паслугі Home Country Direct (прамая сувязь з домам), вядомай па прыкладах замежных тэлекамунікацыйных кампаній. «Беларусь Дырэкт» - гэта новая магчымасць зручнай і аператыўнай сувязі са сваёй краінай для тых, хто часта выязджае за мяжу.

Паслуга «Беларусь Дырэкт» прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэдне аплачаных Сэрвісных тэлефонных картах (СТК) або «Картачным рахунку». Набываючы СТК або заключаючы дагавор на «Картачны рахунак» перад выездам за мяжу, Вы можаце такім чынам загадзя аплаціць свае будучыя званкі дадому з іншай краіны.

Перавагі паслугі:
1. Магчымасць патэлефанаваць з-за мяжы дадому ў любы момант.
2. Выгадны спосаб аплаты тэлефоннага выкліку:
- тарыфы «Беларусь Дырэкт» ніжэйшыя за дзеючыя ў большасці еўрапейскіх краін тарыфаў для выходных выклікаў па сетцы агульнага карыстання ў напрамку Рэспублікі Беларусь;
- перадаплата званкоў з замежжа ў Беларусь ажыццяўляецца ў беларускіх рублях, бо Вы набываеце СТК або заключаеце дагавор на «Картачны рахунак» дома. Адпаведна, Вам не прыйдзецца марнаваць валюту на аплату сваіх тэлефонных званкоў з іншай краіны ў Беларусь.



7.1. Інструкцыя па карыстанні паслугай у аўтаматычным рэжыме.
1. Набярыце код доступу да паслугі для той краіны (звярніце ўвагу на тое, што для 8-значнага і 12-значнага ПІН-кодаў нумары доступу розныя, прычым для 12-значнага ПІН-кода пакуль адкрыты не з усіх краін), у якой вы знаходзіцеся (Табліца 2);
2. Карыстайцеся галасавымі падказкамі;
3. Перайдзіце ў рэжым танальнага набору (пры неабходнасці);
4. Увядзіце Ваш ПіН-код і набярыце:
8 + код горада (у Беларусі) + нумар выклікаемага абанента.
Пасля набору націсніце клавішу #.

Табліца 2. Асаблівасці і нумары доступу да паслугі

Краіна

Аператар

Нумар доступу

Доступ адкрыты*

Расія

ААТ Ростэлекам

8 10 800 1301 375

810800 1401 375

Кв, оф, т

Заўвага: паслуга даступная з тэлефоннай сеткі агульнага карыстання ва ўсіх рэгіёнах Расіі, акрамя Чачэнскай Рэспублікі. За доступ з сетак іншых аператараў "Ростелеком" адказнасці не нясе. Спіс таксафонаў маецца ў аператара сэрвіснай лініі і на сайце РУП «Белтэлекам».

Літва

Lietuvos
Telekomas 

8 800 900 75

Кв, оф, т

Польшча

Telekomunikacja Polska (TPSA)

00 800 375 1111

Кв, оф, т, маб

Заўвага: спаганяецца дадатковая плата за выклік у памеры 0,35 злотых за выклік з кватэрных і офісных тэлефонаў. Пры званку з таксафонаў неабходная тэлефонная карта, з якой счытваецца 1 тарыфная адзінка (0,35 злотых) за выклік. Мінімальны намінальны кошт карты - 15 г.зн. (9 злотых). Пры званку з мабільных сетак збіраецца плата за эфірны час.

Германія

T-Systems International/Deutsche Telekom

0 800 880 0004

Кв, оф

Венгрыя

Magyar Telecom

06 800 0 375 1

Кв, оф, т, маб

Заўвага: выхад на паслугу з таксафона ажыццяўляецца з дапамогай манеты ў 20 HUF або карткі, пры гэтым манета вяртаецца, а тарыфныя адзінкі з карткі не счытваюцца. Доступ да паслугі з мабільных тэлефонаў прадастаўляюць мабільныя аператары Pannon GSM і T-Mobile, збіраючы дадатковую плату ў памеры 40 HUF за хвіліну эфірнага часу.

Фінляндыя

TeliaSonera
Finland Oy 

0 800 110375
0800110376 

Кв, оф

Швейцарыя

Swisscom

0 800 564 149

Кв, оф

Аўстрыя

Telekom
Austria 

0800 250 303

Кв, оф, т

Заўвага: выхад на паслугу з таксафона ажыццяўляецца з дапамогай манеты ў 10 еўра цэнтаў, пры гэтым манета вяртаецца.

Канада

Teleglobe

1 800 281 8297

Кв, оф, т

Заўвага: доступ адкрыты з тэлефонаў, таксафонаў і мабільных сетак.

Заўвагі:
* - умоўныя абазначэнні: кв - кватэрныя тэлефоны, оф - офісныя тэлефоны, т - таксафоны, маб - мабільныя сеткі.
Гасцініцы ва ўсіх краінах могуць збіраць дадатковую плату за размову або абмяжоўваць доступ да паслугі.
Доступ да паслугі прадастаўляецца ТОЛЬКІ праз аператара сувязі названага ў табліцы.

Увага! Інфармацыя аб аператары і нумары доступу да паслугі «Беларусь Дырэкт» можа змяняцца. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне сэрвіснай лініі.

7.2. Інструкцыя карыстання паслугай у паўаўтаматычным рэжыме (праз аператара).
1. Набярыце код доступу да паслугі;
2. Праслухайце галасавыя падказкі і дачакайцеся пераключэння сістэмы на аператара;
3. Паведаміце аператару Ваш ПІН-код і нумар выкліканага абанента ў фармаце:
8 + код горада (у Беларусі) + нумар выкліканага абанента.
Звярніце ўвагу на тое, што ў паўаўтаматычным рэжыме Вы можаце датэлефанавацца абсалютна з любой з названых далей краін незалежна ад таго, які ПІН-код выкарыстоўваецца для доступу да Вашага рахунку.



8. СЭРВІСНАЯ ЛІНІЯ

Калі дадзеная памятка не можа адказаць на некаторыя Вашы пытанні, Вы можаце патэлефанаваць па названых ніжэй нумарах і задаць іх спецыялістам РУП «Белтэлекам».
Даведачна:
- па парадку набору нумара можна даведацца па тэлефоне сэрвіснай лініі (Табліца 3);
- аб стане рахунку і  рэшце тарыфных адзінак можна даведацца ў паўаўтаматычным рэжыме па нумарах доступу (Табліца 1) або ў аўтаматычным праз Інтэрактыўнае меню;
- па кодах гарадоў.

Табліца 3. Нумары сэрвіснай лініі.

Нумар доступу

Руская мова

Англійская мова

адзіны для РБ

8-805-100-4444

8-805-100-2020

гарадскі

Мінск 209-26-93

Мінск 209-26-91

   


Калі ў Вас знікнуць якія-небудзь пытанні ў той час, калі Вы будзеце знаходзіцца ў іншай краіне, то Вы заўсёды зможаце задаць іх Аператару, на якога сістэма аўтаматычна пераключыць Вас, калі Вы не націсніце пасля дазвону да сістэмы свой PIN-код.