Віртуальны выдзелены сервер (VPS)

Віртуальны выдзелены сервер (VPS) – гэта паслуга, якая дазваляе на базе аднаго фізічнага сервера РУП «Белтэлекам» арганізаваць некалькі віртуальных сервераў абанентаў. Карыстальнік VPS атрымлівае ўсе перавагі выдзеленага сервера па больш нізкай цане. Выдзелены віртуальны сервер выгадна адрозніваецца ад паслугі прадастаўлення дыскавай прасторы падвышаным узроўнем бяспекі.

Кожны віртуальны сервер мае гарантаваны ліміт на выкарыстанне сістэмных рэсурсаў сервера, напрыклад, працэсарнага часу і памяці. Гэта азначае, што праекты, размешчаныя на адным фізічным серверы, але ў рамках розных віртуальных сервераў не будуць аказваць уплыву на работу адзін аднаго.

Дадаткова прапануем скарыстацца сэрвісам «Абарона ад DDoS-атак». З дапамогай гэтага сэрвісу Вы зможаце ажыццяўляць маніторынг трафіка і яго абарону ад розных тыпаў размеркаваных атак на адмову ў абслугоўванні сеткавых рэсурсаў і http-сервераў. У рамках аказання сэрвісу абанентам прадастаўляецца web-інтэрфейс для маніторынгу і кіравання фільтраваннем трафіка».

З коштам сэрвісу «Абарона ад DDoS-атак» Вы можаце азнаёміцца тут.

Тарыфы на паслугу «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)» у разрэзе пакетаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Уводзяцца з 03 мая 2019 года
№ п/п Найменне паслугі
2 Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS) у разрэзе пакетаў:
     "VPS-30"   "VPS-30 Плюс"   "VPS-100"   "VPS-100 Плюс" 
2.1 Сэрвісныя магчымасці:        
2.1.1 гарантаваная аператыўная памяць, Гб 2 2 8 8
2.1.2 гарантаваная магутнасць працэсара, МГц 2000 2000 8000 8000
2.1.3 устаноўленая аперацыйная сістэма Linux Linux Linux Linux
2.1.4 панэль кіравання VPS (эмуляцыя фізічнага доступу)  +  +  +  +
2.1.5 выдзелены IP-адрас, шт. 1 1 1 1
2.1.6 аб'ём дыскавай прасторы, Гб 30 30 100 100
2.1.7 аб'ём уваходнага/ выходнага трафіка, Гб 25/25 25/25 50/50 50/50
2.1.8 колькасць сайтаў не абмежавана  не абмежавана  не абмежавана не абмежавана 
2.1.9 рэзервовае капіраванне  +  +  +  +
2.1.10 колькасць паштовых скрыняў, шт 20 50
2.1.11 адміністраванне сервераў + +
2.2 Тарыф у месяц без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 23,5 105 86,25 168
2.3 Тарыф у месяц пры заказе на год без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 21 92,4 76 148
2.4 Дадаткова за кожныя 500 МГц гарантаванай магутнасці працэсара ў месяц без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 2,75 2,75 2,75 2,75
2.5 Дадаткова за кожныя 512 Мб гарантаванай аператыўнай памяці ў месяц без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 3,125 3,125 3,125 3,125
2.6 Аперацыйная сістэма Windows у месяц без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 9,5 9,5 9,5 9,5
3 Базавае адміністраванне аднаго сервера, рублёў у месяц 92
4 Разавае адміністраванне аднаго сервера, рублёў у гадзіну 8,0
5 Прадастаўленне дадатковага віртуальнага канала сувязі (VLAN), у месяц 4,3
6 Пры прадастаўленні пакетаў Dedicated і VPS з дадатковым сэрвісам "Абарона ад DDoS-нападаў" плата спаганяецца з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў, устаноўленых пунктамі 1.2-1.3 і 2.2-2.3
7 Плата за дадатковы аб'ём трафіку, звыш улічанага ў пакеце, спаганяецца па тарыфе, устаноўленым пунктам 2 дадатку 2. Пры прадастаўленні дадатковага аб'ёму трафіку, звыш улічанага ў пакеце, з дадатковым сэрвісам "Абарона ад DDoS-нападаў" плата спаганяецца з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1, 1 да тарыфаў, устаноўленых пунктам 2, дадатку 2, да аб'ёму фільтраваць трафіку
8 Прадастаўленне пакета "Streaming Light", у месяц 50
Уводзяцца з 03 мая 2019 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
3 Дадатковая дыскавая прастора знешняй сістэмы захавання звыш улічанай у абанементнай плаце або пакеце, у месяц  
3.1 за 1 Гбайт 0,625
3.2 за 250 Гбайт 55,0
3.3 за 500 Гбайт 105,0
3.4 за 1 Тбайт 200,0
3.5 дадатковая дыскавая прастора знешняй сістэмы захоўвання звыш улічанага ў абанементнай плаце або пакеце, у месяц за 100 Гбайт 23,0
4 Прадастаўленне дадатковага віртуальнага канала сувязі (VLAN), у месяц 4,3

 

Заўвагі.

1

Пашырэнне аператыўнай памяці  ажыццяўляецца зыходзячы са спецыфікі абсталявання.

3

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць.

Архіў тарыфаў на паслугу «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)»
Тарыфы на паслугі прадастаўлення адраснай прасторы
Архіў тарыфаў на паслугу «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)» у разрэзе пакетаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Пералік аперацый базавага і разавага адміністравання