Правілы набору нумароў

Заблыталіся ў нумарах? Запісвайце і набірайце нумар цалкам

Што для гэтага патрэбна? Ёсць некалькі прычын, па якім патрэбна выкарыстоўваць поўны фармат набора нумара пры званках, а таксама пры абмене кантактнымі нумарамі тэлефонаў з сябрамі або калегамі:

  • У Мінску і Мінскім раёне задзейнічаны тры мільённых нумарных дыяпазона, і нумары дамашніх і рабочых тэлефонаў пачынаюцца з «двойкі», «тройкі», «пяцёркі». Такія ж мільённыя нумарныя дыяпазоны выкарыстоўваюцца ў сетках мабільных аператарў (МТС, «Вэлкам»).  
  • У сувязі з ростам абаненцкай базы аператары сотавой рухомай электрасувязі МТС і «Вэлкам» увялі дадатковыя занальныя коды – 033 і 044 адпаведна. Прычым ва ўказаных занальных кодах задзейнічаны такія ж мільённыя нумарныя дыяпазоны, як і ў занальным кодзе 029.

     Напрыклад:
8 033 6ХХХХХХ – нумар МТС
8 029 6ХХХХХХ – нумар Velcom

8 044 7ХХХХХХ – нумар Velcom
8 029 7ХХХХХХ – нумар МТС

  • Колькасць памылковых набораў стане значна менш, калі пры наборы міжгародняга або мабільнага нумара з дамашняга/рабочага  тэлефона вы не забудзецеся набрать прэфікс «8» перад кодам зоны.

 

Прыклад набора нумара ў сетцы «Белтэлекам» унутры краіны:

З Мінска ў Брэст –  8 0162 ХХХХХХ

З Брэста ў Мінск –  8 017 2ХХХХХХ
                                      8 017 3ХХХХХХ
                                      8 017 5ХХХХХХ

Прыклад набора нумара з сеткі «Белтэлекам» у сеткі мабільных аператараў:


Аператар

ФАРМАТ НАБОРУ

 

   МТС

8 033 6ХХХХХХ

8 033 3ХХХХХХ

8 029 2ХХХХХХ

8 029 5ХХХХХХ

8 029 7ХХХХХХ

8 029 8ХХХХХХ

    «Вэлкам»

8 044 4ХХХХХХ

8 044 5ХХХХХХ

8 044 7ХХХХХХ

8 029 1ХХХХХХ

8 029 3ХХХХХХ

8 029 6ХХХХХХ

8 029 9ХХХХХХ

    «БЭСТ»

8 025 9ХХХХХХ

Прыклад набору нумара з сеткі «Белтэлекам» у іншыя краіны:

8 10 – код краіны– код горада – нумар тэлефона

У Расію: 8 10 7 - код горада- нумар тэлефона
У Польшчу 8 10 48 - код горада - нумар тэлефона

 

Пры міжнародных званках з іншых краін у Беларусь мы раем выкарыстоўваць поўны фармат набору нумара:

+375 – код горада – нумар тэлефона

Дзе «+» - сімвал, які ўказвае на неабходнасць набору міжнароднага прэфікса ў адпаведнасці з нацыянальным планам нумарацыі краіны, з якой ідзе выклік.

Напрыклад:

З Расіі ў Беларусь
8 – 10 – 375 – код горада – нумар тэлефона

З Малдовы ў Беларусь
0 – 0 – 375- код горада – нумар тэлефона

Калі вы даеце аб'яву ў сродкі масавай інфармацыі або размяшчаеце вашы кантактныя тэлефоны ў даведачніках і на візітках, указвайце, калі ласка, поўны фармат набору нумара, каб пазбегнуць памылковых званкоў, а разам з тым і негатыўных эмоцый з-за памылковага злучэння.