Папярэдне аплачаныя званкі (ТСІС)

Тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі - гэта паслугі мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувязі, якія аказваюцца па прынцыпе папярэдняй аплаты. Абанент можа ажыццяўляць званкі па любых напрамках нават пры закрытым выхадзе на "8" (заблакаваных выходных міжгародніх і міжнародных напрамках).

Да паслуг "Тэлефоннага сэрвісу інтэлектуальнай сеткі" адносяцца:

  • Картачны рахунак (КС) - паслуга дазваляе ажыццяўляць папярэдне аплачаныя тэлефонныя званкі з любога тэлефона, у тым ліку таксафона. КС карыстальнік можа папаўняць па жаданні.
  • Сэрвісныя тэлефонныя карты (СТК) – гэта паслуга дазваляе ажыццяўляць папярэдне аплачаныя тэлефонныя званкі з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку таксафона. СТК мае тэрмін дзеяння. Карту пасля выкарыстання нельга папоўніць.
  • Абаненцкі рахунак (АР) – дазваляе здзяйсняць папярэдне аплачаныя тэлефонныя званкі з пэўнага нумара тэлефона карыстальніка, пры гэтым карыстальніку не трэба будзе ўводзіць PIN-код
  • Карпаратыўны рахунак – магчымасць аб'яднаць існуючыя «Абаненцкія рахункі» і (або) «Картачныя рахункі» у адзін рахунак
  • Беларусь Дырэкт - паслуга прызначана для тэлефонных званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па Сэрвісных тэлефонных картах (СТК) і Картачным рахунку (КС).

Перавагі паслуг:
- адзіны па Рэспубліцы Беларусь скарочаны нумар доступу "176"
- 30-секундная тарыфікацыя
- тэлефанія па пратаколе IP
- кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл. 8 805 100 4444)

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах