Аўдыяканферэнцыя

Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.

Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, абслугоўваемы платформай IMS. Падключыць паслугу магчыма ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам».

Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі.

Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам). Для доступу да парталу Абанент выкарыстоўвае рэвізіты доступу, прадастаўленыя ў межах паслугі тэлефонная сувязь.

Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведмленняў (у аўтаматычным рэжыме). У выпадку, калі адзін або некалькі ўдзельнікаў (акрамя адміністратара), па якіх-небудзь прычынх не змаглі падключыцца да запланаванай канферэнцыі ў абумоўлены час, падключыцца да пачатай канферэнцыі магчыма двума спосабамі:

  • удзельнік тэлефануе на нумар 8-666 і пры дапамозе галасавых падказак падключаецца да канферэнцыі  (у адпаведнасці з памяткай карыстальніка);
  • адміністратар (які кіруе працэсам канферэнцыі) паўторна выклікае і падключае яго да канферэнцыі.

Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» магчыма даведацца, патэлефанаваўшы па нумары Сэрвіснага цэнтра.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «АЎДЫЯКАНФЕРЭНЦЫЯ»
для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
1 "Аўдыяканферэнцыя":  
1.1 падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі  0,32
1.2 падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі 0,24
2 Пры аказанні паслугі "Аўдыяканферэнцыя" звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі).
3 Тарыфы на паслугі аўдыяканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/audiokonferentsiya