Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак. Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, абслугоўваемы платформай IMS. Падключыць паслугу магчыма ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або праз Кабінет карыстальника. Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі. Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам). Для доступу да парталу Абанент выкарыстоўвае рэвізіты доступу, прадастаўленыя ў межах паслугі тэлефонная сувязь. Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведмленняў (у аўтаматычным рэжыме). У выпадку, калі адзін або некалькі ўдзельнікаў (акрамя адміністратара), па якіх-небудзь прычынх не змаглі падключыцца да запланаванай канферэнцыі ў абумоўлены час, падключыцца да пачатай канферэнцыі магчыма двума спосабамі: удзельнік тэлефануе на нумар 8-666 і пры дапамозе галасавых падказак падключаецца да канферэнцыі (у адпаведнасці з памяткай карыстальніка); адміністратар (які кіруе працэсам канферэнцыі) паўторна выклікае і падключае яго да канферэнцыі. Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» магчыма даведацца, патэлефанаваўшы па нумары Сэрвіснага цэнтра. ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «АЎДЫЯКАНФЕРЭНЦЫЯ» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Найменне паслугі Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 4.1 падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі 0,32 4.2 падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі 0,168 Звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спагняецца плата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпа злучэння (мясцовае, міжгародняе). Тарыфы на паслугу «Аўдыяканферэнцыя» устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. Друк