Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі

Паслуга дазваляе ажыццяўляць збор тэхналагічнай інфармацыі, рэзультатаў вымярэнняў і/альбо іншага трафіка з тэхналагічнага абсталявання Заказчыка, падключанага да кропак маніторынга, і перадаваць сабраную інфармацыю ў цэнтр маніторынга з неабходнай перыядычнасцю.

Схема арганізацыі паслугі прадугледжвае размяшчэнне кропак маніторынга і цэнтра маніторынга на мясцовым і/альбо рэгіянальным узроўнях сеткі перадачы дадзеных.

Паслуга «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» прадастаўляецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, за выключэннем Аператараў электрасувязі, якія маюць спецыяльнае дазваленне (ліцэнзію) МСіІ на аказанне паслуг электрасувязі.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» можна азнаеміцца ў раздзеле Парадак аказання паслугі.

Тарыфы на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 16 красавiка 2024 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў

1

Арганізацыі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, у залежнасці ад колькасці адначасова падключаемых кропак сеткі (кропак маніторынга), аднаразова:

 

1.1

да 10 кропак уключна

60,00

1.2

ад 11 да 25 кропак уключна

107,00

1.3

ад 26 да 50 кропак уключна

225,00

1.4

ад 51 да 100 кропак уключна

447,00

2

Абаненцкая плата за адну кропку сеткі (кропку маніторынга), у месяц

 

2.1

з прапускной магчымасцю 64 Кбіт/с

3,24

2.2

з прапускной магчымасцю 128 Кбіт/с

3,32

2.3

з прапускной магчымасцю 256 Кбіт/с

3,48

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі
1. Наступная інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
2. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
3. Кропка сеткі (кропка маніторынгу) - канцавы вузел сеткі тэлеметрыі (інтэрфейс СПД з прапускной здольнасцю 64Кбіт/с, 128Кбіт/с, 256Кбіт/с).
4. Асноўныя тэхналогіі доступу, якія выкарыстоўваюцца для стварэння сетак збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі - хDSL, PON.
5. Пры арганізацыі паслугі Заказчыку прадастаўляецца канцавое абсталяванне. Тып канцавога абсталявання вызначаецца тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца.
6. Пры пашырэнні дзеючай сеткі плата за арганізацыю зноў  падключаных кропак сеткі спагняецца зыходзячы з колькасці новых кропак падключэння  (без уліку дзеючых). 
7. Паслуга "Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі" не прадугледжвае доступ у інтэрнэт.
8. Тарыфы на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі (пункты 1 і 2) ўключаюць кошт работ па арганізацыі і прадастаўленні канала сувязі паміж вузлом сувязі і месцам ўстаноўкі мадэмаў.

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/sozdanie-seti-sbora-i-peredachi-informatsii-v-sistemakh-telemetrii