Паслуга дазваляе ажыццяўляць збор тэхналагічнай інфармацыі, рэзультатаў вымярэнняў і/альбо іншага трафіка з тэхналагічнага абсталявання Заказчыка, падключанага да кропак маніторынга, і перадаваць сабраную інфармацыю ў цэнтр маніторынга з неабходнай перыядычнасцю. Схема арганізацыі паслугі прадугледжвае размяшчэнне кропак маніторынга і цэнтра маніторынга на мясцовым і/альбо рэгіянальным узроўнях сеткі перадачы дадзеных. Паслуга «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» прадастаўляецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, за выключэннем Аператараў электрасувязі, якія маюць спецыяльнае дазваленне (ліцэнзію) МСіІ на аказанне паслуг электрасувязі. Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» можна азнаеміцца ў раздзеле Парадак аказання паслугі. Тарыфы на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікамУводзяцца з 16 красавiка 2024 года№ п/пНайменне паслугТарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў1Арганізацыі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, у залежнасці ад колькасці адначасова падключаемых кропак сеткі (кропак маніторынга), аднаразова: 1.1да 10 кропак уключна60,001.2ад 11 да 25 кропак уключна107,001.3ад 26 да 50 кропак уключна225,001.4ад 51 да 100 кропак уключна447,002Абаненцкая плата за адну кропку сеткі (кропку маніторынга), у месяц 2.1з прапускной магчымасцю 64 кбіт/с3,242.2з прапускной магчымасцю 128 кбіт/с3,322.3з прапускной магчымасцю 256 кбіт/с3,48ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі1.Наступная інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.2.У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.3.Кропка сеткі (кропка маніторынгу) - канцавы вузел сеткі тэлеметрыі (інтэрфейс СПД з прапускной здольнасцю 64кбіт/с, 128кбіт/с, 256кбіт/с).4.Асноўныя тэхналогіі доступу, якія выкарыстоўваюцца для стварэння сетак збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі - хDSL, PON.5.Пры арганізацыі паслугі Заказчыку прадастаўляецца канцавое абсталяванне. Тып канцавога абсталявання вызначаецца тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца.6.Пры пашырэнні дзеючай сеткі плата за арганізацыю зноў падключаных кропак сеткі спагняецца зыходзячы з колькасці новых кропак падключэння (без уліку дзеючых). 7.Паслуга "Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі" не прадугледжвае доступ у інтэрнэт.8.Тарыфы на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі (пункты 1 і 2) ўключаюць кошт работ па арганізацыі і прадастаўленні канала сувязі паміж вузлом сувязі і месцам ўстаноўкі мадэмаў. Друк