Канал доступу

Канал доступу - паслуга электрасувязі, якая з'яўляецца дадатковай да базавых паслуг электрасувязі, і ўяўляе сабой арганізацыю канала сувязі (фізічнай лініі сувязі), які злучае канцавое абсталяванне, усталяванае на тэрыторыі абанента (па-за вузлом сувязі РУП «Белтэлекам»), з вузлом сувязі РУП «Белтэлекам».

Паслуга прадастаўляецца з мэтай забеспячэння тэхнічнай магчымасці аказання іншых паслуг РУП «Белтэлекам» ад вузла сувязі да месца яе непасрэднага аказання, з'яўляецца дадатковай да наступных базавых паслуг электрасувязі:

* - у выпадках, калі паслуга не можа быць арганізавана на абаненцкіх лініях з вылучэннем тэлефоннага нумара па розных прычынах, і арганізуецца на асобнай лініі.

Паслуга арганізуецца на базе правадных тэхналогій без прадастаўлення канцавой абаненцкай прылады, якая прадастаўляецца ў рамках прадастаўлення базавай паслугі, калі гэта прадугледжваецца ўмовамі аказання гэтай паслугі.

Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі.

 

ТАРЫФЫ НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ Ў КАРЫСТАННЕ КАНАЛА ДОСТУПУ

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў

1

Прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу:

 

1.1

арганізацыя канала доступу, за паслугу

108,00

1.2

прадастаўленне канала доступу працягласцю да 3-х км, у месяц:

 

1.2.1

- без прадастаўлення канцавога абсталявання перадачы

6,30

1.2.2

- з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам

11,40

1.2.3

- з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам і ў карыстальніка

16,70

1.3

прадастаўленне канала доступу працягласцю звыш 3-х км, за 1 км

2,00


Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/business-solutions-networking/lines-channels/wireless-channel-access