Канал доступу – гэта паслуга па прадастаўленні ў карыстанне канала сувязі паміж абсталяваннем Абанента, які знаходзіцца па-за вузлом доступу РУП «Белтэлекам», і бліжэйшым вузлом доступу РУП «Белтэлекам». Паслуга «Канал доступу» прадастаўляецца толькі ў дадатак да паслуг электрасувязі, для якіх з'яўляецца неабходным давядзенне каналаў сувязі да Абанента. Да такіх паслуг адносяцца: Прадастаўленне ў карыстанне каналаў і трактаў, VPN (аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе) і шырокапалосны доступ у Інтэрнэт (пры арганізацыі па ВАЛС). Паслуга «Канал доступа» можа быць арганізавана РУП «Белтэлекам» на лінейных збудаваннях з выкарыстаннем, як асабістага канцавога абсталявання, так і абсталявання Абанента. Канал доступу (апошняя міля) арганізуецца адным з прыведзеных спосабаў: з выкарыстаннем меднажыльнага сіметрычнага кабеля; з выкарыстаннем валаконна-аптычнага кабеля. Канал доступу, на базе абсталявання радыёсувязі можа быць рэалізаваны як асобна выдзеленая паслуга, якая аб'ядноўвае дзве аддаленыя кропкі абанента (без прывязкі да інфраструктуры РУП «Белтэлекам»). ТАРЫФЫ НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ Ў КАРЫСТАННЕ КАНАЛА ДОСТУПУ Уводзяцца з 03 мая 2019 года Нумар п/п Найменне Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 1 Прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу: 1.1 арганізацыя канала доступу, за паслугу 90,00 1.2 прадастаўленне канала доступу працягласцю да 3-х км, у месяц: 1.2.1 - без прадастаўлення канцавога абсталявання перадачы 5,50 1.2.2 - з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам 10,00 1.2.3 - з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам і ў карыстальніка 14,60 1.3 прадастаўленне канала доступу працягласцю звыш 3-х км, у месяц за 1 км 1,70 Друк