Проста і зразумела! «Белтэлекам» падрыхтаваў відэаінструкцыі па настройцы паслуг
«Белтэлекам» запускае новы карысны фармат для сваіх абанентаў – серыю відэаінструкцый па падключэнню і настройцы папулярных сэрвісаў. Шырокая падборка наглядных матэрыялаў даступная на афіцыйным сайце beltelecom.by у раздзеле «Дапамога».
Мы пастаянна аналізуем усе звароты кліентаў і імкнёмся зрабіць узаемадзеянне з паслугамі кампаніі максімальна зручным. Новы відэакантэнт створаны для таго, каб кожны карыстальнік мог самастойна вырашыць многія пытанні літаральна за лічаныя хвіліны.
У кароткіх інфарматыўных відэа мы пакрокава дэманструем, як устанавіць абсталяванне і настроіць інтэрнэт, сеткавую карту, бесправадное злучэнне Wi-Fi. Дзякуючы відэаролікам стане зразумела, як падключыць пакеты паслуг, тэлебачанне, тэлефонную сувязь.
Часта абаненты цікавяцца, як актываваць доступ да папулярных анлайн-кінатэатраў. Відэаінструкцыі дадуць падрабязны адказ, як пачаць карыстацца падпіскамі «Ого!Кіно», «Яндэкс Плюс», «Прэм’ер», Оkko, Wink – ад афармлення заяўкі, актывацыі паслугі да ўваходу ў уліковы запіс і прагляду. Кожны этап раскрываецца максімальна поўна.
Ролікі-падказкі дадуць дакладны алгарытм дзеянняў і дапамогуць вырашыць простыя пытанні па падключэнні паслуг. Для нас якасны сэрвіс – гэта не толькі стабільная сувязь, але і магчымасць самастойна, хутка і камфортна кіраваць сваімі опцыямі.
Пераходзьце па спасылцы і пераканайцеся, што лічбавыя паслугі – гэта проста і зразумела!