У рубрыцы "У сувязі жаночы твар": начальнік аддзела прасоўвання паслуг Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Яўстаф'ева Алена Мікалаеўна

Сёння ў рубрыцы - Алена Яўстаф'ева, начальнік аддзела прасоўвання паслуг камерцыйнай службы Гомельскага філіяла РУП»Белтэлекам".

Мы спыталі ў Алены, што для яе значыць праца сувязістам. 

Вось што яна адказала: "Я ганаруся праектамі кампаніі "Белтэлекам", новымі тэхналогіямі і паслугамі, якія першапачаткова здаваліся складанымі. За гэтымі праектамі - стратэгіі, перамовы, вялікая праца па ўкараненні і развіцці. Ты бачыш, як ідэя ператвараецца ў тэхналогію, а затым у зразумелую паслугу і рэальныя лічбы продажаў. Важна знайсці правільны канал камунікацыі, каб кліент сказаў: "Так, мне гэта трэба!".

Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!

#ГодБеларускайЖаншчыны

# КамандаБелтэлекам
 


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/u-rubrycy-u-suvyazi-zhanochy-tvar-nachalnik-addzela-prasouvannya-paslug