Сёння ў рубрыцы - Алена Яўстаф'ева, начальнік аддзела прасоўвання паслуг камерцыйнай службы Гомельскага філіяла РУП»Белтэлекам".
Мы спыталі ў Алены, што для яе значыць праца сувязістам.
Вось што яна адказала: "Я ганаруся праектамі кампаніі "Белтэлекам", новымі тэхналогіямі і паслугамі, якія першапачаткова здаваліся складанымі. За гэтымі праектамі - стратэгіі, перамовы, вялікая праца па ўкараненні і развіцці. Ты бачыш, як ідэя ператвараецца ў тэхналогію, а затым у зразумелую паслугу і рэальныя лічбы продажаў. Важна знайсці правільны канал камунікацыі, каб кліент сказаў: "Так, мне гэта трэба!".
Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!
#ГодБеларускайЖаншчыны
# КамандаБелтэлекам