«Белтэлекам» інфармуе аб зменах для абанентаў сеткі LTE
Паважаныя абаненты!
З 1 снежня 2026 года спыняецца прадастаўленне пакета паслуг «Сямейны 5 LTE» ў сувязі з яго вывадам з эксплуатацыі.
Каб працягнуць карыстацца паслугамі сувязі, неабходна да 1 снежня 2026 года выбраць адзін з наступных тарыфных планаў.
«Сямейны 5 LTE анлім» – пакет паслуг без уліку трафіка, які ўключае пастаянны доступ у Інтэрнэт на базе сеткі LTE з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі ў сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.
Кошт пакета паслуг «Сямейны 5 LTE анлім» ‒ 62 рублі ў месяц.
«Сямейны LTE 30 ГБ» – пакет паслуг з фіксаваным аб’ёмам трафіка 30 ГБ, які ўключае доступ у Інтэрнэт з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі ў сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.
Штомесячная плата за пакет «Сямейны LTE 30 ГБ» складае 22 рублі, пры перавышэнні ўключанага аб’ёму трафіка кошт кожнага дадатковага мегабайта ‒ 0,00039 рубля.
Абаненты новых тарыфных планаў могуць таксама падключыць паслугі лічбавага эфірнага тэлебачання з адпаведнай лінейкі ZALA.
Для пераключэння тарыфнага плана неабходна звярнуцца ў офіс продажаў «Белтэлекам» або пакінуць заяўку на сайце beltelecom.by.
Падрабязную кансультацыю можна атрымаць па нумары 123.