«Белтэлекам» рыхтуецца да ўкаранення ID-карт

У 2021 годзе ў Беларусі пачнуць выдаваць ID-карты, а для паездак за мяжу - біяметрычныя пашпарты. Новыя дакументы, якія сведчаць асобу, стануць яшчэ адным крокам у свет лічбавых камунікацый і дапамогуць на якасна новым узроўні арганізаваць аказанне розных паслуг насельніцтву.

Актуальная інфармацыя аб новых дакументах прадстаўлена на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў спецыяльным раздзеле «Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь».

«Белтэлекам» ужо сёння рыхтуецца да з'яўлення ў краіне ID-карт і біяметрычных пашпартоў. Ва ўсіх філіялах кампаніі ёсць аўтаматызаваныя працоўныя месцы, аснашчаныя абсталяваннем для счытвання інфармацыі з ID-карты. У цяперашні час іх больш за 125, па меры неабходнасці колькасць будзе павялічвацца.

Для працы з ID-картамі спецыялісты «Белтэлекама» удасканалілі ўласныя інфармацыйныя сістэмы. Цяпер яны аўтаматычна ўзаемадзейнічаюць з Адзінай сістэмай ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб, якая з'яўляецца кампанентам Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БIСРС). Пры наяўнасці ў абанента ID-карты аператар сэрвіснага цэнтра атрымае ўсю неабходную інфармацыю з дапамогай сістэмы электроннай ідэнтыфікацыі. Такім чынам, выкарыстанне ID-карт значна паскорыць працэс афармлення дагавораў.

З дапамогай ID-карт можна будзе падключыць любыя паслугі кампаніі, а іх больш за 70. Найбольшай папулярнасцю ў абанентаў карыстаюцца пакеты «ЯСНА». Брэнд аб'ядноўвае тры асноўныя паслугі - высакахуткасны Інтэрнэт, тэлебачанне ZALA, безлімітную тэлефанію ў сетцы «Белтэлекам». У склад пакета паслуг таксама можа ўваходзіць доступ да грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірнае тэлебачанне, «Разумны дом» або «Відэакантроль». У лінейцы прадстаўлены і пакеты з бонусамі кампутарнай гульні World of Tanks.

Біяметрычныя дакументы ў краіне ўводзяцца з 1 верасня 2021 года. Абавязковай замены наяўных пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца.

Відэаролік: Iдэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-карта) - ключ у свет лічбавых магчымасцяў