Навука будучыні - Нацыянальная акадэмія навук праводзіць у 2025 годзе маладзёжны конкурс навуковых і творчых работ.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя работнікі да 31 года (індывідуальна або ў камандзе да 3-х чалавек).
Конкурс праходзіць па 9 намінацыях:
🔹Фізіка, матэматыка і інфарматыка;
🔹Фізіка-тэхнічныя інавацыі;
🔹Хімія і прыродакарыстанне
🔹Эксперыментальная біялогія. Экалогія захаванне біяразнастайнасці
🔹Медыцына будучыні
🔹Гуманітарныя веды і творчасць у XXI стагоддзі;
🔹Інавацыі ў АПК;
🔹Інавацыі добраўпарадкавання гарадоў, раённых цэнтраў, пасёлкаў і вёсак Беларусі;
🔹Будучыня за якасцю: інавацыі і творчасць моладзі.
Удзельнічаць можна з апублікаванымі і неапублікаванымі працамі: артыкуламі, распрацоўкамі, макетамі, мадэлямі, навуковымі дакладамі, прэзентацыямі і іншымі формамі, якія валодаюць інавацыйнасцю, сацыяльна-эканамічнай значнасцю.
Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце http://bit.ly/naukabud