ZALA запускае новы тэлеканал "ПЕРАМОГА"! | Белтелеком

ZALA запускае новы тэлеканал "ПЕРАМОГА"!

Сёння ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 58-й кнопцы пачаў вяшчанне новы тэставы тэлеканал «ПЕРАМОГА».

"ПЕРАМОГА" - тэлеканал "Лічбавага Тэлесямейства" Першага канала, запушчаны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. У эфіры – класіка савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы аб Вялікай Айчыннай вайне.

Прыемнага прагляду!