Нашы калегі - у ліку лепшых спартсменаў раёна!
У мінулыя выхадныя на стадыёне СШ № 1 у Шаркаўшчыне прайшлі гарачыя спаборніцтвы па мнагабор'і «Здароўе».
Зборная каманда Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі, ДУ " ТЦСАН " і Дэпартамента " Ахова " паказала выдатны вынік і заваявала 3-е агульнакаманднае месца!
Гонар нашай каманды адстойвалі:
- Яўген Бялевіч (начальнік участка)
- Пётр Цітовіч (электрамеханік ЛСС і АУ)
- Марыя Шабуцкая (спецыяліст па продажы).
Галоўнай падзеяй дня стала падвядзенне вынікаў раённай спартакіяды 2025 года.
З рук старшыні райвыканкама нашы калегі атрымалі заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды за паспяховую здачу ўсіх спартыўных нарматываў:
- Залаты нагрудны знак " Фізкультурнік Беларусі " ўручаны Марыі Шабуцкай.
- Сярэбраны нагрудны знак " Фізкультурнік Беларусі " заваяваў Пётр Цітовіч.
Ганарымся нашай спартыўнай камандай!
Вы даказалі, што моцныя не толькі ў працы, але і на стадыёне.
Спорт - гэта энергія, характар і сапраўдны камандны дух!
Віншуем калег і жадаем новых яркіх перамог!