Калектыў РУП «Белтэлекам» удастоены ўзнагароды Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі | Белтелеком

Калектыў РУП «Белтэлекам» удастоены ўзнагароды Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі

За значны ўклад у развіццё галіны сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на нацыянальных і міжнародных узроўнях працоўны калектыў РУП «Белтэлекам» удастоены ўзнагароды Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).

РУП «Белтэлекам» з’яўляецца адным з ключавых удзельнікаў Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі, прымае актыўны ўдзел у рабоце Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый (СА ЭСІ) і Рабочых групах.

У адпаведнасці з рашэннем Савета РСС ад 05 чэрвеня 2026 г. №65/32-25 Ганаровай граматай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі ўзнагароджаны працоўны калектыў РУП «Белтэлекам».

Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі створана 17 снежня 1991 г. у г. Маскве Адміністрацыямі сувязі 11 краін з мэтай супрацоўніцтва і правядзення ўзгодненых дзеянняў гэтых дзяржаў у галіне электрычнай і паштовай сувязі. РСС з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі, мае статус наглядальніка ў Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветным паштовым саюзе, а таксама ўзаемадзейнічае з іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Вышэйшымі органамі РСС з’яўляюцца Савет кіраўнікоў адміністрацый сувязі РСС і Каардынацыйная рада дзяржаў-удзельнікаў СНД па інфарматызацыі пры РСС.