Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

16.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Столінскага раёна будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Столін абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыё Брэст.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  562МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 474МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.