Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

20.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі г. Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Пружанскага, Камянецкага, Маларыцкага і Кобрынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Ракітніца абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Брэст, Радыё Мір, Цэнтр ФМ, Радыё Рокс, Радыё Бі-эй, Радыё Мінск, Альфа радыё, Гумар ФМ.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  578МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 626МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.